"Гульня тронаў" шосты год запар стала самым "пірацкім" тэлесерыялам

© Photo : HBO (2011-...)Кадр з серыяла "Гульня тронаў"
Кадр з серыяла Гульня тронаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фінальны эпізод серыяла адначасова спампавалі 400 тысяч чалавек.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Телесерыял "Гульня тронаў" шосты год запар займае першае месца ў рэйтынгу серыялаў, якія часцей за ўсё пампуюць з пірацкіх сайтаў, піша РІА "Новости" са спасылкай на маніторынг файлаабмену Torrent Freak.

Яндэкс - Sputnik Беларусь
"Гульня тронаў", Ціхановіч і Мархалюк: што шукалі беларусы ў 2017-ым

Адзначаецца, што найбольшай колькасцю людзей, якія адначасова спампавалі фінальны эпізод серыяла, сталі каля 400 тысяч чалавек. Таксама сайт нагадвае, што акрамя торэнта, многія выкарыстоўваюць стрымінгавыя сэрвісы, прагляды на якіх адсачыць складаней.

На другім месцы ў рэйтынгу размясціўся серыял "Хадзячыя мерцвякі". У спіс самых "пірацкіх" тэлешоу таксама ўвайшлі серыялы "Флэш", "Тэорыя вялікага выбуху", "Уцёкі", "Шэрлак" і "Вікінгі".

"Гульня тронаў" атрымала ўсеагульнае прызнанне за дэталёвую распрацоўку і нечаканыя павароты сюжэту, у тым ліку і смерць галоўных герояў. Стваральнікі серыяла, які стаў адным з самых папулярных у гісторыі, атрымалі 38 прэстыжных прэмій "Эмі".

Стужка навiн
0