11:56 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Кадр з фільма Нялюбасць Андрэя Звягінцава

"Нялюбасць" Звягінцава намінавалі на прэмію BAFTA

© Фото: УП "Киновидеопрокат"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Расійскую кінастужку ўжо намінавалі на "Залаты глобус", аднак яна не атрымала прыз.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Фільм "Нялюбасць" рэжысёра Андрэя Звягінцава намінавалі на прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачання (BAFTA) у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове", паведамілі арганізатары кінапрэміі на афіцыйным сайце.

Акрамя карціны "Нялюбасць" намінантамі сталі фільмы "Спачатку яны забілі майго бацьку" Анджэліны Джолі, "Служанка" Пак Чхан-ука, "Прадавец" Асгхара Фарада, і "Яна" Пола Верховена.

У снежні "Нялюбасць" намінавалі на "Залаты глобус", аднак карціна саступіла ўзнагароду нямецкай драме "На мяжы" з Дайан Кругер у галоўнай ролі. Стужка ў арыгінале называецца "Aus dem Nichts". Па сюжэту гераіня Кругер страчвае ў выніку тэракта ўльтрарадыкалаў сваю сям'ю, і яе мэтай становіцца помста радыкалам.

Фільм "Нялюбасць" расійскага кінарэжысёра Андрэя Звягінцава таксама нядаўна патрапіў у "кароткі спіс" намінантаў сярод лепшых замежных фільмаў прэміі "Оскар".

Ужо 23 студзеня з шорт-ліста амерыканскія кінаакадэмікі адбяруць асноўных намінантаў, сярод якіх і абяруць пераможцу прэміі.

По теме

Фільм "Нелюбоў" увайшоў у шорт-ліст прэміі "Оскар"
Тэги:
кино, BAFTA, Андрэй Звягінцаў, Вялікабрытанія, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы