У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі "Залаты глобус"

© REUTERS / Lucy NicholsonБрытанскі рэжысёр Марцін МакДона і акцёры фільма "Тры білборда на мяжы Эбінга, Місуры" на "Залатым глобусе"
Брытанскі рэжысёр Марцін МакДона і акцёры фільма Тры білборда на мяжы Эбінга, Місуры на Залатым глобусе - Sputnik Беларусь
Стужка "Нялюбасць" расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава не змагла абысці канкурэнтаў і атрымаць прэмію за лепшы фільм на замежнай мове.

МІНСК, 8 сту — Sputnik. Цырымонія ўзнагароджання прэміяй "Залаты глобус" адбылася ўначы з нядзелі на панядзелак у Лос-Анджэлесе, ужо вядомыя імёны ўсіх уладальнікаў гэтай прэстыжнай узнагароды.

"Залаты глобус" уручаўся ў ЗША ўжо 75-ы раз — прысуджаюць статуэткі на аснове галасавання кінакрытыкаў штогод. Сярод кінапрэмій ЗША "Залаты глобус" называюць другім па прэстыжнасці пасля "Оскара", а часта — і свайго роду "рэпетыцыяй" самай вядомай прэміі ў свеце.

Трыумфатар — "Тры білборда"

Мабыць, галоўным адкрыццём і пераможцай гэтага "Залатога глобуса" стала драма "Тры білборда на мяжы Эбінга, Місуры" рэжысёра Марціна МакДоны — ён ужо вядомы стужкай "Залегчы на дно ў Бруге".

Фільм атрымаў узнагароду як лепшая стужка ў жанры драма, а таксама статуэтка дасталася і выканаўцы галоўнай ролі ў "Трох білбордах" — Фрэнсіс МакДормак. Адзначылі на прэміі і Сэма Рокуэла за лепшую ролю другога плана ў гэтай жа карціне і сцэнар, напісаны самім Макдонам.

Лепшым фільмам у жанры "камедыя ці мюзікл" названа трагікамедыя "Ледзі Бёрд" — раней яна была ўзнагароджана амерыканскімі кінакрытыкамі. Лепшай актрысай у гэтай катэгорыі стала выканаўца галоўнай ролі Сірша Ронан.

Лепшым рэжысёрам на "Залатым глобусе" названы Гільерма дэль Тора за сваю стужку "Форма вады" — у яе, дарэчы, было больш за ўсё намінацый, але ўзнагароду карціна атрымала толькі адну.

Узнагарода міма Звягінцава

У катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове" атрымала французска-нямецкая карціна "На мяжы" (у арыгінале — "Aus dem Nichts"). Такім чынам, расійскі рэжысёр Андрэй Звягінцаў з упадабанай крытыкамі стужкай "Нялюбасць" узнагароду не атрымаў.

Рэжысёр Андрэй Звягінцаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Фільм "Нелюбоў" увайшоў у шорт-ліст прэміі "Оскар"

Лепшым мультфільмам названая анімацыя Pixar "Таямніца Како".

Лепшай актрысай другога плана ў камедыі названая Элісан Джэні за працу ў "Я, Тоня". Аналагічную ўзнагароду сярод мужчын атрымаў Джэймс Франка — за "Гора-творца".

А вось лепшым акцёрам назвалі Гэры Олдмэна — за фільм "Цёмныя часы".

Далей — "Оскар"

Як правіла, пераможцы "Залатога глобуса" лічацца галоўнымі прэтэндэнтамі і на "Оскар", аднак лаўрэаты ўзнагарод досыць часта не супадаюць.

Уладальнікі Залатога глобуса Раян Гослінг, Эма Стоўн і Даміян Шазель - Sputnik Беларусь
"Залаты глобус": галоўны трыумфатар - "Ла-ла Лэнд"

Так, у мінулым годзе мюзікл "Ла-ла Ленд", які зрабіў фурор, літаральна "праляцеў" міма галоўнай узнагароды "Оскара", хоць яго сустракалі апладысментамі на "Залатым глобусе". У 2015-м свой "Глобус" за "Левіяфана" браў Андрэй Звягінцаў, аднак "Оскар" яму тады так і не дастаўся — падобных прыкладаў шмат.

"Кароткія спісы" намінантаў на "Оскар" будуць вядомыя крыху пазней. Аднак ужо відавочна, што бітва за ўзнагароды разгорнецца 1 сакавіка неабыякая.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі