Наваполацк рыхтуецца прыняць статус культурнай сталіцы Беларусі

CC BY-SA 4.0 / Wikipedia / cheloVechek / NavapolatskВуліца Маладзёжная ў Наваполацку
Вуліца Маладзёжная ў Наваполацку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Творчыя калектывы выступяць на сцэне Палаца культуры ААТ "Нафтан", дзе адбудзецца афіцыйнае адкрыццё акцыі "Культурная сталіца Беларусі".

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Адкрыццё акцыі "Культурная сталіца Беларусі" адбудзецца ў Наваполацку 23 студзеня, паведамляе БелТА.

Эксперыментальны пераход са змейкай у Віцебску - Sputnik Беларусь
Фотафакт: эксперыментальны пешаходны пераход з'явіўся ў Віцебску

Святочныя мерапрыемствы пройдуць на некалькіх пляцоўках горада. У Цэнтры культуры пакажуць выставу-прэзентацыю "Скарбонка творчасці", навучэнцы і работнікі ўстаноў культуры прадставяць на ёй свае работы. Творчыя калектывы выступяць на сцэне Палаца культуры ААТ "Нафтан", дзе таксама адбудзецца афіцыйнае адкрыццё акцыі "Культурная сталіца Беларусі".

Ва ўрачыстым адкрыцці плануецца ўдзел кіраўніцтва Міністэрства культуры, Віцебскага аблвыканкама і Наваполацкага гарвыканкама.

Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" праводзіцца ў дзевяты раз. У цяперашнім годзе культурнай сталіцай краіны стаў Наваполацк, у мінулым годзе званне атрымаў Бабруйск, а ў 2016-ым — Маладзечна. Першым гэтую акцыю прыняў Полацк у 2010-ым.

У гэтым годзе Наваполацку спаўняецца 60 гадоў, гэта адзін з самых маладых гарадоў Беларусі.

У Наваполацку дзейнічае універсітэт, некалькі каледжаў, тут ёсць і кінатэатр, і музей. Сярод важных культурных аб'ектаў — Палац культуры ААТ "Нафтан", гарадскі Палац культуры. Навапалачане і палачане любяць тутэйшы лядовы палац, дзе часам праходзяць выступленні сусветных зорак лёду. Сярод вядомых выхадцаў Наваполацка — мастак Пётр Грывусевіч, які на сваіх карцінах алюстроўвае віды горада.

Стужка навiн
0