11:12 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5110

Дыялектную лексіку і фразеалогію аднаго з беларускіх рэгіёнаў можна знайсці ў працах даследчыка Георгія Юрчанкі.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, крытыка і мовазныўцы Георгія Юрчанкі.

Даследчык унёс важкі ўклад у моўную культуру беларускага народа: шмат гадоў ён збіраў народныя выслоўі і занатоўваў фразеалагічнае багацце Мсціслаўшчыны.

Асноўны напрамак яго навуковай дзейнасці — дыялектная лексіка і фразеалогія. Шматлікія зборнікі народнай лексікі адлюстроўваюць сінаніміку, фразеалогію, вытворныя словы, словазлучэнні і трапныя выразы, прыказкі і прымаўкі.

Дапаўняюць экспазіцыю навукова-папулярныя нарысы Юрчанкі пра выдатных вучоных, якія нарадзіліся на Мсціслаўшчыне, а таксама шэраг крытычных артыкулаў і рэцэнзій аўтара на творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Пазнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі наведвальнікі змогуць да 11 лютага.

По теме

Нацбібліятэка ўзнагароджана прэзідэнтам за факсіміле кніг Скарыны
Бібліятэка Кангрэса ЗША атрымала факсімільнае выданне кніг Скарыны
Беларусь падарыла Ватыкану факсімільнае выданне кніг Скарыны
Тэги:
фразеология, писатель, юбилей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Георгій Юрчанка, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы