06:56 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
13810

Серыя расказвае пра 30 беларускіх мастакоў, творы якіх знаходзяцца ў экспазіцыі айчынных і сусветных музеяў.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Серыя "Славутыя мастакі з Беларусі" папоўнілася выданнямі пра Альгерда Малішэўскага і Напалеона Орду, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю

Кожны міні-альбом расказвае аб жыццці і творчым шляху мастака, прадстаўляе яго творы. Выданні маюць невялікі фармат і аб'ём, але гэта, па меркаванні стваральнікаў, не перашкаджае перадаць усю маляўнічасць мастацкіх палотнаў.

"Славутыя мастакі з Беларусі" — гэта сумесны праект выдавецтва "Беларусь" і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай культуры, мастацтва і гісторыі, азнаямленне шырокага кола чытачоў з творчасцю мастакоў — выхадцаў з Беларусі", — падкрэслілі ў міністэрстве.

У серыю ўваходзяць кнігі больш чым пра 30 мастакоў Беларусі, чые творы прадстаўлены не толькі ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея, але і ў іншых музеях свету.

По теме

Легенды Беларусі: чаго мы не ведаем пра Напалеона Орду
Хаім Суцін напісаў самую дарагую ў беларускім мастацтве карціну
Як букет ад Любіча на Радзіму трапіў
Зіменка: беларускія мастакі не саступаюць еўрапейскім
Мастак Уладзімір Шапо: першае тату зрабіў у 50 пасля няшчаснага кахання
Мастачка: а васьмінога я ўбачыла ў краме
Тэги:
книги, художники, серыя "Славутыя мастакі з Беларусі", Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы