10:00 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Рэжысёр Валерый Тадароўскі

Тадароўскі лічыць магчымым сумесны кінапраект з "Беларусьфільмам"

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6520

А пасля Берлінскага кінафестывалю ў Мінск наведаецца рэжысёр і сцэнарыст Цімур Бекмамбетаў.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Расійскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Валерый Тадароўскі лічыць магчымай рэалізацыю сумесных праектаў з кінастудыяй "Беларусьфільм", паведамілі Sputnik у прэс-службе кінастудыі.

"Я рады, што ў меня з'явіўся шанец паразмаўляць з Міністрам культуры Юрыем Бондарам. Рады і таму, што мне давялосы пабываць у нечужым Мінску. Тут здымаў фільмы "Стылягі", "Адліга" і іншыя. Мне падабаецца абноўленая кінастыдуя зараз. Вельмі важна, каб з'явіліся новыя маладыя рэждысёры і сцэнарысты, каб студыя ажыла", — сказаў ён, калі наведваў "Беларусьфільм".

Рэжысёр падкрэсліў, што, магчыма, студыя будзе ўдзельнічаць у яго наступных праектах.

У сваю чаргу генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Ігар Поршнеў адзначыў, что пасля Берлінскага міжнароднага кінафестываля ў Мінск прыедзе рэжысёр і сцэнарыст Цімур Бекмамбетаў. Ён будзе разглядаць натурную пляцоўку і склады.

У развіцці нацыянальнай кінастудыі плануецца прытрымлівацца канцэпцыі малабюджэтнага кіно. Для гэтага, па словах Поршнева, спатрэбяцца таленавітыя рэжысёры, якія будуць здымаць за невялікія грошы цікавыя фільмы. Магутнасці кінастудыі плануецца загружаць за кошт міжнародных праектаў.

По теме

Пасол: вядомы акцёр з Індыі збіраецца зняць фільм у Беларусі
Фільм Звягінцава "Нялюбасць" намінавалі на "Оскар"
Фільм "У асабістую прастору ўваход забаронены" выходзіць у пракат
Беларусьфільм прапанаваў кінастудыям СНД разам рабіць камедыйнае кіно
Тэги:
кино, Беларусьфільм, Ігар Поршнеў, Валерый Тадароўскі, Расія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы