06:33 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Сцэнарысты Марк Гэтыс і Стывен Мофат пакуль што працуюць над іншым тэлесерыялам.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Сцэнарысты змогуць ўзяцца за працу над пятым сезонам серыяла пра Шэрлака Холмса не раней чым праз два гады.

"Калі? Я не ведаю. Магчыма, спатрэбіцца перапынак даўжэй. Перапынак даўжэй? Перапынкі заўсёды доўгія!" — сказаў адзін са сцэнарыстаў Стывен Мофат у інтэрв'ю The RadioTimes.

Прыхільнікі гісторый пра Шэрлака Холмса прывыклі абыходзіцца без новых эпізодаў, так што навіна пра доўгае чаканне іх калі і засмуціла, то не зламала. Для сапраўдных прыхільнікаў Шэрлака важна, што ён вернецца на Бэйкер-стрыт, а ўжо калі, хай вырашаюць сцэнарысты.

Некаторыя гледачы сумняваліся, ці будзе ў серыяла працяг, бо чацвёрты сезон скончыўся даволі пазітыўна. Аднак сцэнарысты запэўнілі, што, паказаўшы станаўленне персанажаў у папярэднім сезоне, яны цалкам могуць узяцца за новыя дэтэктыўныя гісторыі, у раскрыцці якіх прымуць удзел Шэрлак і Ватсан. Аднак у выканаўцаў галоўных роляў цяпер таксама няпросты графік, так што здыманне прыйдзецца адкласці.

У любым выпадку, кожны раз, калі Шэрлак вяртаецца, — гэта "аб'яднанне", рэзюмавалі сцэнарысты. А прыхільнікам серыяла засталося дачакацца "аб'яднання".

Тэги:
сериал, Шэрлак (серыял), Вялікабрытанія

Галоўныя тэмы