06:33 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Выстава "Каляровыя сны" апелюе да таго, што ўсе мы бачым у сваім жыцці сны.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Выстава роспісаў па шоўку адкрыецца ў Нясвіжскім замку 3 лютага, паведамілі Sputnik у музеі-запаведніку.

Аўтар работ — член Беларускага саюза дызайнераў Ала Шкардзёнак. Многія з яе твораў экспанаваліся на рэспубліканскіх і міжнародных выставах, а зараз знаходзяцца ў прыватных калекцыях Швейцарыі, Францыі, Германіі і Літвы. Натхняецца мастачка наваколлем: пажарожжамі, кнігамі, музыкай і новымі знаёмствамі.

Выстава "Каляровыя сны" апелюе да таго, што ўсе мы бачым у сваім жыцці сны. Некаторыя з іх мы забываем, як толькі прачнуліся, а некаторыя памятаем ўсё жыццё. Такім чынам, кожная з работ з'яўляецца часткай душы мастачкі, яе ўнутраных перажыванняў, і Ала Шкардзёнак імкнецца падзяліцца з гледачом светам каляровых сноў.

Тэги:
выставка, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", Ала Шкардзёнак, Нясвіж, Беларусь

Галоўныя тэмы