22:54 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Вялікі тэатр Беларусі, архіўнае фота

"Тоска" Пучыні вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра

© Sputnik/ Сергей Лескеть
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1220

Над пастаноўкай знакамітай оперы працаваў Міхаіл Панджавідзэ разам са сваёй камандай.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Опера "Тоска" Джакама Пучыні вяртаецца ў рэпертуар Вялікага тэатра оперы і балета, прэм'ера адбудзецца 24 лютага, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

"Опера "Тоска" — вялікі твор, у якім дзіўным чынам сплятаюцца ў адзінае цэлае драматургія і музыка. Талент Сарду, памножаны на геній Пучыні, фенаменальна ўздзейнічае на гледача. Зусім невыпадкова менавіта гэтая опера — адна з самых папулярных у свеце. Таму і мы не можам надоўга забыць яе", — падкрэсліў галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ.

Вяртаннем "Тоскі" ён займаецца разам з італьянскім маэстра галоўным запрошаным рэжысёрам тэатра Джанлука Марчано, мастаком-пастаноўшчыкам Аляксандрам Касцючэнка і хормайстарам-пастаноўшчыкам Нінай Ламановіч.

Гэтая пастаноўка шэдэўра сусветнага опернага мастацтва на сцэне Вялікага тэатра — ўжо шостая па ліку. Папярэднія былі ў 1937, 1950, 1969, 1991 і 2010 гадах.

По теме

Касцючэнка: калі мне падабаецца тэатр, я таксама хачу яму спадабацца
Больш за паўтары тысячы гледачоў убачылі балет "Вітаўт" у Вільнюсе
"Спявачка свету" Кучар стала запрошанай салісткай Вялікага тэатра РБ
Тэги:
премьера, опера, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Джакома Пучыні, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы