04:28 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
7220

Першы зборнік паэта "Жалейка" выйшаў 110 гадоў таму.

МІНСК, 20 лют – Sputnik. Выстава аўтографаў вершаў Янкі Купалы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея адкрыецца 22 лютага, пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

Выставачны праект прысвечаны цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы, якія ён напісаў у 1918 годзе, і прымеркаваны да 110-годдзя выхаду першага зборніка паэта "Жалейка".

На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 г. з фондаў музея. Выставачны праект прадстаўляе час Першай сусветнай вайны, калі многія народы Еўропы, у тым ліку і беларусы, атрымалі магчымасць адрадзіць свае дзяржавы. У 1918 годзе было абвешчана стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Гістарычны кантэкст, у якім ствараліся вершы Купалы, прадстаўленыя на выставе, узноўлены на падставе ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. На выставе будуць прадстаўлены факты палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурнай рэчаіснасці тых часоў.

Выстава ў музеі Янкі Купалы будзе працаваць з 22 лютага да 16 красавіка.

Тэги:
Вершы, выстава, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы