17:25 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.09
Псалтыр пераклалі на сучасную беларускую мову

Фотафакт: "Псалтыр" пераклалі на сучасную беларускую мову

© Sputnik / Алеся Шершнёва
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
17930

Юбілейнае выданне распрацавалі спецыялісты Нацыянальнай Акадэміі навук.

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Беларускія навукоўцы падрыхтавалі юбілейнае выданне "Псалтыра" ў перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову, выданне прэзентавалі сёння ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук.

Псалтыр пераклалі на сучасную беларускую мову
© Sputnik / Алеся Шершнёва
У юбілейным выданні ўпершыню прыводзіцца поўны тэкст песнапеваў цара Давіда

Новае выданне — вынік працы доктара філалагічных навук Мікалая Прыгодзіча, магістра тэалогіі Уладзіслава Завальнюка і настаўніка-беларусаведа Валянціны Раманцэвіч. Па словах удзельнікаў творчага калектыва, "душой і натхніцелем" праекта стаў менавіта ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк.

Псалтыр пераклалі на сучасную беларускую мову
© Sputnik / Алеся Шершнёва
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй рэлігіі і царквы

Як расказала Раманцэвіч, у юбілейным выданні ўпершыню прыводзіцца поўны тэкст песнапеваў цара Давіда. Таксама надрукавана прадмова Францыска Скарыны да Псалтыра 1517 года, звесткі пра цара Давіда і адлюстраванне яго як прарока.

Па словах стваральнікаў, выданне адрасавана вернікам розных канфесій і рэлігійных плыняў, святарам, навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй рэлігіі і царквы Беларусі. Гэты праект стаў спробай аб'яднання Праваслаўный Царквы і Каталіцкага Касцёла, якія выкарыстоўваюць кожны сваю мову.

Псалтыр пераклалі на сучасную беларускую мову
© Sputnik / Алеся Шершнёва
У выданні змяшчаецца вялікая колькасць ілюстрацый

"Падрыхтаваны Псалтыр — крок да паяднання перакладчыцкіх калектываў для выпрацоўкі і выкарыстання ў хрысціянскім набажэнстве адзіных лексічных, правапісных і марфалагічных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы", — падкрэсліваюць навукоўцы.

Тэги:
новае выданне, "Псалтыр", Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы