06:37 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4410

Уладзімір Слабодчыкаў стварае ад камернай пластыкі да маштабных манументальных помнікаў на радзіме і за мяжой.

МІНСК, 22 лют – Sputnik. Персанальная выстава Уладзіміра Слабодчыкава "Сублімацыя формы" адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 27 лютага а 17:00, паведамілі Sputnik у музеі.

Выстава "Сублімацыя формы" – рэтраспектыўная. На ёй будзе прадстаўлена звыш 60 скульптурных твораў з калекцыі аўтара і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

"Аўтар дэманструе свой асноўны формаўтваральны прынцып на працягу ўсяго творчага шляху. Сублімацыя формы – гэта ў першую чаргу спроба пазбавіць форму матэрыяльнасці. Для Слабодчыкава адчуванні, пачуцці, ідэі пераносяцца ў застылую форму, у спынены вобраз, жэст. Працуючы над сваімі творамі, Уладзімір падбірае неабходную пластычную мову, каб паказаць шматграннасць аб’екта, яго здольнасць увасабляць не канкрэтнае, а абстрактнае або шматвобразнае паняцце", — паведамілі ў музеі.

Аднім з цэнтральных лейтматываў твораў Слабодчыкава з’яўляецца Чалавек як філасофская катэгорыя. Уладзімір Слабодчыкаў распрацаваў сваю ўласную пазнавальную мову скульптуры. Яго творы заўсёды маюць выразны сілуэт.

"Паверхня і пластыка спалучаюць такія прыёмы, як суадносіны экспрэсіўнай лепкі з выразным геаметрызмам контураў і адкрытай прасторай", — сказалі ў музеі.

Уладзімір Слабодчыкаў – скульптар, які стаў вядомы ў беларускім мастацтве ў пачатку 1970-х і працуе ўжо больш за 40 гадоў. Слабодчыкаў займаецца вельмі разнастайнымі відамі і жанрамі скульптуры – ад нацыянальна-арыентаваных пошукаў да фармальных эксперыментаў. Дыяпазон яго праектаў вельмі шырокі: ад камернай пластыкі да маштабных манументальных помнікаў на радзіме і за мяжой.

З 1975 г. Слабодчыкаў працуе выкладчыкам, з 1989 г. – узначальвае кафедру скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1983 г. – член Беларускага саюза мастакоў (у 1988–1989 і 2005–2008 узначальваў секцыю скульптуры). У 2011 годзе ўдастоены звання "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь". Прафесар Слабодчыкаў з’яўляецца Ганаровым членам Расійскай акадэміі мастацтваў і членам Каралеўскага таварыства брытанскіх скульптараў.

По теме

Выстава "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" пройдзе ў Мінску
Аўтарскі фарфор Аляксандры Баўтрук пакажуць на выставе ў Гістарычным музеі
Тэги:
скульптура, выстава, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Слабодчыкаў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы