23:12 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Святкаванне Купалля ў Александрыі, архіўнае фота

Тэма малой радзімы будзе галоўнай на "Купаллі" ў Александрыі

© Sputnik Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4110

Рэспубліканскае свята традыцыйна пройдзе ў ліпені ў Шклоўскім раёне.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Тэмы малой радзімы і братэрства славянскіх народаў будуць дамінуючымі падчас рэспубліканскага свята "Купалле" ў Александрыі, паведамілі Sputnik у Магілёўскім аблвыканкаме са спасылкай на міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара.

Асноўныя моманты правядзення мерапрыемства "Александрыя збірае сяброў" абмяркоўваліся падчас выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Свята "Купалле" традыцыйна пройдзе ў ліпені ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Центральнай падзеяй стане мюзікл "Малая радзіма", які зараз рыхтуе рэжысёрска-пастаноўчая група тэлеканала АНТ.

Юрый Бондар падкрэсліў, што адным з самых важных пытанняў на сёння з'яўляецца арганізацыя працы са спонсарамі.

Тэги:
Купалле, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Юрый Бондар, Александрыя, Магілёўская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы