06:43 18 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Выстава Колер святла Петра Стахі

Выставу знакамітага чэшскага шкла прывезлі ў Мінск

© Sputnik / Анастасия Волчок
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
21050

Мастак Петр Стаха ўпершыню прывёз ў Беларусь літыя скульптуры са шкла.

МІНСК, 1 сак – Sputnik. Урачыстае адкрыццё выставы сучаснага чэшскага шкла "Колер святла: Петр Стаха і яго вучні" адбылося ў Арт-гасцёўні "Высокае мѣста".

На выставе прадстаўлены літыя скульптуры аўтарства Петра Стахі і яго вучняў, Матоўша Волака і Дзмітрыя Цыбенкі. Прывезці шматкілаграмовыя скульптуры ў Беларусь стала магчыма дзякуючы Пасольству Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Мастак Петр Стаха, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт (злева направа)
© Sputnik / Анастасия Волчок
Мастак Петр Стаха, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт (злева направа)

Вырабы са шкла штодзённа суправаджаюць жыццё кожнага чалавека — пачынаючы з будынкаў, посуду і заканчваючы скульптурай і ўпрыгожваннямі.

Прадстаўнік Мінгарвыканкама Марына Ясюк надзела на адкрыццё выставы ўпрыгажэнні з муранскага шкла
© Sputnik / Анастасия Волчок
Прадстаўнік Мінгарвыканкама Марына Ясюк надзела на адкрыццё выставы ўпрыгажэнні з муранскага шкла

Ужо шмат дзесяцігоддзяў таму мастацкія вырабы са шкла сталі "брэндам" Чэшскай рэспублікі, і сучасныя мастакі вельмі прасунуліся ў працы з гэтым матэрыялам, вядомым чалавецтву яшчэ з глыбокай старажытнасці. У станаўленні мастацтва літой скульптуры са шкла значную ролю адыгралі скульптары Станіслаў Лібенскі і Яраслава Брыхтавая, якія працавалі ў 40-х – 60-х гадах мінулага стагоддзя. Традыцыі літой скульптуры сёння працягвае мастак і педагог Петр Стаха.

На фота можна ўбачыць працэс стварэння скульптуры
© Sputnik / Анастасия Волчок
На фота можна ўбачыць працэс стварэння скульптуры

У сваёй творчасці мастак імкнецца перадаць тонкае пераліванне фарбаў, каляровыя нюансы, якія дасягаюцца выключна апрацоўкай шкломасы. Пад рознымі вугламі літая скульптура адкрывае ўсё новыя грані і аптычныя эфекты.

Петр Стаха, Адзін з тых дзён, 2015 (шкло, маліраванне, шліфаванне, паліраванне)
© Sputnik / Анастасия Волчок
Петр Стаха, "Адзін з тых дзён", 2015 (шкло, маліраванне, шліфаванне, паліраванне)

Для мастака скульптура – у першаю чаргу передача пачуццяў, эмоцый, адлюстраванне нейкіх прыродных формаў.

Петр Стаха, Цыркуляцыя, 2016 (шкло, маліраванне, шліфаванне, паліраванне)
© Sputnik / Анастасия Волчок
Петр Стаха, "Цыркуляцыя", 2016 (шкло, маліраванне, шліфаванне, паліраванне)

Петр Стаха вывучаў дызайн шкла ў Акадэміі мастацтваў, архітэктуры і дызайну ў Празе пад кіраўніцтвам прафесара Яраслава Свабоды і прафесара Уладзіміра Капецкага. Ужо 10 гадоў ён з’яўляецца выкладчыкам Сярэдняй мастацка-прамысловай школы шкляной вытворчасці. У Мінску Петр Стаха выступіць з шэрагам лекцый перад студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Наведаць выставу "Колер святла" можна з серады па нядзелю з 11:00 па 19:00 да 1 красавіка.

Тэги:
чэшскае шкло, скульптура, "Колер святла" (выстава), Арт-гасцёўня "Высокае мѣста", Петр Стаха, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы