15:37 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
13640

Газета Aftonbladet высока ацаніла аўтабіяграфічны раман беларускай пісьменніцы.

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Найбуйнейшая шведская газета Aftonbladet, штодзённы тыраж якой складае каля 3,5 мільёнаў экзэмпляраў, размясціла рэцэнзію на кнігу беларускай аўтаркі Анкі Упалы (Алены Казловай) "На заснежаны востраў".

Кніга Анкі Упалы На заснежаны востраў
Так выглядае вокладка кнігі маладой аўтаркі

"Анка Упала піша пра тэмы, якія цікавяць маладых чытачоў: праблемы міграцыі ў глабальным свеце, фемінізма і ідэнтычнасці ў другой краіне", — падкрэсліваецца ў рэцэнзіі.

Выданне атрымала станоўчую адзнаку, аўтар знаходзіцца ў захапленні ад тэкста беларускай аўтаркі: "Усё набывае свежасць, як стомленыя цюльпаны ў ледзяной вадзе".

Аўтабіяграфічны раман пісьменніцы выйшаў электроннай кнігай у выдавецтве "Янушкевіч" у снежні 2017 года, а на мінулым тыдні свет пабачыла папяровае выданне.

У аснову кнігі ляглі нататкі, якія Алена рабіла падчас свайго навучання ў Швецыі ў народнай школе для дарослых.  У сваім рамане дзяўчына апісвае рэальныя падзеі і рэальных людзей.

По теме

Экзэмпляр "Радзіва Прудок" Горвата патрапіў у Прэзідэнцкую бібліятэку
Тэги:
выдавецтва "Янушкевіч", Анка Упала, Швецыя, Беларусь

Галоўныя тэмы