10:52 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах

Гукаць вясну запрашае Музей народнай архітэктуры і побыту

© Sputnik Альфрэд Мікус
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2510

У праграме мерапрыемства – музыка, танцы і гульні, традыцыйныя веснавыя песні ад фальклорных калектываў, а на заканчэнне - урачыстае спальванне кола на плыце.

МІНСК, 12 сак – Sputnik. Старажытнае свята "Гуканне вясны" адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 17 сакавіка, паведамілі Sputnik у музеі.

"Гуканне вясны" – свята, якое са старажытнасці звязана з абуджэннем прыроды, вяртаннем птушак і надыходам цёплых сонечных дзён. У музеі абяцаюць аднавіць традыцыйныя рэгіянальныя абрады і веснавыя песні. Разыначкай сёлетняга свята стануць абрады Цэнтральнай Беларусі і Падняпроўя.

Наведвальнікі змогуць паглядзець выставу гліняных птушак з музейнай калекцыі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу гэтага вясновага сімвала. У праграме мерапрыемства – музыка, танцы і гульні, традыцыйныя веснавыя песні ад фальклорных калектываў, а на заканчэнне — урачыстае спальванне кола на плыце.

За дадатковую плату госці музейнага комплексу будуць мець магчымасць падсілкавацца ў мясцовай карчме і набыць сувеніры ад народных майстроў.

У музеі нагадваюць паклапаціцца пра цёплыя і зручныя абутак і вопратку.

Калі: 17 сакавіка, 14:00 — 16:00.

Кошт квіткоў: для дарослых – 8 руб.; для школьнікаў, студэнтаў – 4 руб.; для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Тэги:
свята, Птушкі, Гуканне вясны, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Беларусь

Галоўныя тэмы