19:50 18 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.45
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
14720

Вядомую музычную кампазіцыю фолк-гурт Pawa выканаў разам з артыстамі Вялікага тэатра Беларусі Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч.

МІНСК, 16 сак — Sputnik. Фолк-гурт Pawa запісаў беларускамоўны кавер на адну з самых вядомых кампазіцый Валерыя Кіпелава "Я свободен". Відэа музыкі размясцілі на сваёй афіцыйнай старонцы ў "Фэйсбуку".

Галоўную вакальную партыю выканаў адзін з самых лепшых оперных барытонаў Беларусі Ілля Сільчукоў. Ён з'яўляецца салістам Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і выступае ў якасці запрошанага саліста ў Італіі, Германіі, Францыі і іншых краінах. Разам з ім таксама праспявала салістка Вялікага тэатра Вольга Вашкевіч.

Акцыя прымеркаваная да вялікага юбілейнага канцэрта гурта "Кіпелаў". Ён адбудзецца 31 сакавіка ў Палацы спорту. Плануецца, што Кіпелаў прывязе ў Беларусь лепшыя песні і новы альбом "Звёзды и кресты". Гэта першы прыезд калектыва ў беларускую сталіцу за апошнія 5 гадоў.

По теме

"Хачу быць каханаю": Мэрылін Манро загучала на беларускай мове
Тэги:
"Я свободен", фолк-гурт Pawa, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Вольга Вашкевіч, Ілля Сільчукоў, Валерый Кіпелаў, Беларусь

Галоўныя тэмы