16:39 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Антоніа Вівальдзі вядомы як аўтар больш за 400 скрыпічных канцэртаў, духоўных твораў і опер.

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Святочны канцэрт, прысвечаны 340-годдзю з дня нараджэння Антоніа Вівальдзі, пройдзе 24 сакавіка ў 19:00 у канцэртнай зале Верхні горад.

У праграме два канцэрты для скрыпкі сола і аркестра (Соль мінор RV 157 і Соль мажор RV 151), аркестравыя канцэрты (До мінор RV 199 і Рэ мажор RV 207), а таксама дзве харавыя кантаты Dixi Dominum і Gloria.

Выканаўцы — заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь музычная капэла Sonorus, галоўны дырыжор — лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Хумала.

Салісты — лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Кацярына Пукст (скрыпка), Наталля Ісялёнак (сапрана), Галіна Сакольнік (мецца-сапрана). Дырыжор — Мурад Асуіл.

Антоніа Вівальдзі вядомы як аўтар больш за 400 скрыпічных канцэртаў, духоўных твораў і опер. Ён ствараў як духоўную, так і свецкую музыку, яго творы гучалі і ў царкве, і на свецкіх прыёмах. Музыка барока адрозніваецца эмацыянальнасцю і меладычным багаццем аркестровых партый. Яна цалкам увасабляе прыгажосць і пышнасць эпохі.

Кошт квіткоў — ад 8 руб, тэлефон касы: 327-39-44.

Тэги:
Канцэртная зала "Верхні горад", музыяная капэла Sonorus, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы