14:21 19 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.45
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (61)
24271

Разам з музыкамі на сцэне з'явіўся Сяргей Пукст у вобразе шансанье Георгія Дабро.

МІНСК, 25 сак — Sputnik. Беларускі сінці-поп гурт ili-ili напярэдадні прэзентаваў новы фармат і новае гучанне на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Разам з аматарамі касмічнай музыкі на канцэрце пабываў і карэспандэнт Sputnik.

Беларускі сінці-поп гурт ili-ili
© Sputnik Алеся Шершнёва
Беларускі сінці-поп гурт ili-ili

Першым словам на новай старонцы ў гісторыі гурта Купалаўскі стаў невыпадкова. Заснавальнікі і ўдзельнікі ili-ili — артысты тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч. Разам з Эрыкам Арловым-Шымкусам, Ігарам Юшкевічам і Віталем Кулеўскім яны прапанавалі слухачам сумесь космаса з электроннымі бітамі і, здаецца, атрымалася выдатна.  

На гэты раз найстарэйшы прафесійны беларускі тэатр і галоўная драматычная пляцоўка краіны праявіў сябе з новай, дагэтуль незнаёмай стараны. На некалькі гадзін Камерная сцэна пераўтыварылася ў канцэртную залу і адмысловы касмічны карабель адначасова, якім кіравалі хлопцы гурта ili-ili.

Адзін з заснавальнікаў гурта ili-ili Міхаіл Зуй
© Sputnik Алеся Шершнёва
Адзін з заснавальнікаў гурта ili-ili Міхаіл Зуй

Са сцэны гучалі знаёмыя і новыя трэкі. Не абыйшлося без пілотнага "Мабыць ", які самі музыкі называюць "першым крокам на шляху асэнсавання сябе, уласнай цэльнасці і творчай звышзадачы". Давялося пачуць і любімыя многімі "Я вернусь" і "Танчыць". Нават знакамітая кампазіцыя гурта Zdob Si Zdub "Видели ночь" загучала па-новаму незвычайна ў выкананні ili-ili.

За электронныя біты адказваў Эрык Арлоў-Шымкус
© Sputnik Алеся Шершнёва
За электронныя біты адказваў Эрык Арлоў-Шымкус

Увесь час разам з імі на сцэне быў авангардны музыка Сяргей Пукст і яго неіснуючы шансанье Георгій Дабро. Ён дапамагаў кіраваць думкамі слухачоў, падштурхоўваючы іх да пэўных трэкаў сваімі разважаннямі.

На сцэне таксама з'явіўся Сяргей Пукст
© Sputnik Алеся Шершнёва
На сцэне таксама з'явіўся Сяргей Пукст

Гурт існуе з 2011 года, а значыць у гэтым годзе адзначыць толькі свой сёмы дзень нараджэння. На рахунку ili-ili два альбомы: "Past Perfect", "List" і адзін міні-альбом "post01". Нягледзячы на такі малады ўзрост творчага аб'яднання, музыкі змаглі запаліць сваю публіку неверагоднай энергетыкай.

Свет, гук і ўтульнасць малой сцэны выдатна дапаўнялі адзін аднаго, а спалучэнне касмічнай энергіі і электронных фраз зрабілі вечарыну філасофскай і адначасова лёгкай. Такое пачуццё легкасці і прагнасці да жыцця бывае менавіта вясной, калі свет прачынаецца ад зімовай спячкі і пачынае жыць і гучаць па-новаму, як гурт ili-ili.

Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (61)
Тэги:
музыка, канцэрт, Гурт ili-ili, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы