07:23 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4521

У рамках святкавання 150-годдзя Максіма Горкага восенню будзе выпушчана кніга, прысвечаная сяброўскім адносінам паміж сям'ёй рускага класіка і Багдановічамі.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага Расійскай акадэміі навук перадаў лічбавыя копіі 314 дакументаў з архіва пісьменніка Максіма Горкага ў архіў Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Мінску.

"Мы хацелі б падрыхтаваць да выдання асноўны корпус гэтых дакументаў — выпусціць іх у складзе ілюстраванага альбома", — сказаў журналістам дырэктар ІСЛІ РАН Вадзім Палонскі.

Перадача дакументаў адбылася ў рамках рэалізацыі выдавецкага праекта "Горкі і Багдановічы", які павінен убачыць свет у кастрычніку гэтага года. Кніга, прысвечаная дружбе паміж сем'ямі Горкага і Багдановічаў, рыхтуецца пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

"Перадача дакументаў — гэта нейкі фінал вялікага шляху, які прарабілі нашы навукоўцы. Мы ўжо цяпер павінны задумацца, чым мы парадуем нашых грамадзян у наступным годзе", — сказаў дзяржсакратар СД Рыгор Рапота.

Што выразала савецкая цэнзура з мемуараў Адама Багдановіча аб Горкім>>

Архіў лістоў утрымлівае перапіску Максіма Горкага з беларускім этнографам Адамам Багдановічам, а таксама лісты Кацярыны і Аляксандры Пешкавай (Багдановіч быў жанаты другім шлюбам на сястры жонкі Горкага).

Максим Горький с женой Екатериной Пешковой
© Sputnik Станислав Андросик
Максім Горкі з жонкай Кацярынай Пешкавай

Музей беларускага паэта Максіма Багдановіча перадасць у рамках рэалізацыі праекта копіі рукапісаў успамінаў бацькі паэта пра Максіма Горкага. Таксама навуковыя супрацоўнікі музея ў Мінску праводзяць расчытку тэкстаў лістоў Адама Багдановіча для расійскіх калегаў.

Тэги:
лісты, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Адам Багдановіч, Максім Горкі, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы