Сталі вядомыя намінанты на лепшы беларускі альбом

© Pixabay / NikolayFrolochkinМікрафон
Мікрафон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Узнагароды ўручаць у 11 намінацыях, дакладны спіс прэтэндэнтаў абвешчаны ў пяці з іх.

МІНСК, 3 кра – Sputnik. Узнагароды лепшым беларускім альбомам будуць уручаны ў Мінску 11 красавіка, піша партал Experty.by.

Узнагароды па галасах беларускіх і замежных музычных крытыкаў раздадуць беларускім музыкантам ужо ў 10-ты раз.

Адзін з заснавальнікаў гурта ili-ili Дзмітрый Есяневіч - Sputnik Беларусь
Сапраўдны космас: гурт ili-ili зладзіў канцэрт на сцэне Купалаўскага

За гэты год экспертам давялося праслухаць 240 беларускіх альбомаў, якія пабачылі свет у 2017 годзе. З іх былі адабраныя 33, якія і былі прадстаўлены на ацэнку журы, у якое ў гэтым годзе ўвайшлі 17 беларускіх журналістаў і блогераў, а таксама 5 замежных крытыкаў.

Узнагароды ўручаць у 11 намінацыях, дакладны спіс прэтэндэнтаў абвешчаны ў пяці з іх:

  • "Лепшы дэбютны альбом": Аня Жданава "Appetiizer", The Glitchhh "Cordyceps", Ulyanica "Вясна";
  • "Лепшы рок-альбом": Super Besse "La Nuit*", Tonqixod "Колер, якога няма", Zero-85 "Turriptopsis Nutricula";
  • "Лепшы поп-альбом": ЛСП "Tragic City", Макс Корж "Малый повзрослел, ч.2", Naviband "Иллюминация";
  • "Лепшы фолк-альбом": розныя артысты "Песні матчыны з Вушаччыны", Стары Ольса "Вада, хмель і солад", Ulyanica "Вясна";
  • "Лепшы электронны альбом": Аня Жданава "Appetiizer", Vilasipet "Времена года", Buben Naruszewicz Baisan "Bulbahuana". 

У мінулыя гады ўзнагароду "Лепшы альбом года" атрымлівалі гурт "Петля пристрастия" (2017), Shuma (2016), Port Mone (2015), Pukstband (2014).

Стужка навiн
0