10:21 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Французскі пісьменнік Фрэдэрык Бегбедэр

Фрэдэрык Бегбедэр здымецца ў расійскай камедыі "Элефант"

© Sputnik / Сергей Кузнецов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Знакаміты французскі пісьменнік і рэжысёр будзе здымацца ў расійскага рэжысёра Аляксея Красоўскага.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Адну з роляў у расійскай камедыі "Элефант" рэжысёра Аляксея Красоўскага выканае французскі пісьменнік і рэжысёр Фрэдэрык Бегбедэр, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу фільма.

Здымкі карціны пра дзіцячага пісьменніка Валянціна Шубіна, які не хоча пісаць, ужо распачаліся ў Санкт-Пецярбургу. Яго ролю будзе іграць расійскі акцёр Аляксей Гуськоў.

"Персанаж пісьменніка, які больш не хоча пісаць, нагадвае мне Абломава, а ў дыялогах майго героя, французкага бізнэсмэна і мецэната Венсана, мне больш за ўсё падабаецца сцэна па тэлефоне з жонкай: дарагая, зараз у мяне людзі, але патэлефануй мне праз гадзіну, і мы абавязкова пасварымся", — прыводзіць прэс-служба словы Бегбедэра.

У фільме таксама здымуцца Паліна Агурэева, Ян Цапнік, Яўгенія Дзмітрыева і іншыя.

Тэги:
камедыя, кіно, Фрэдэрык Бегбедэр, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы