18:38 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Лепшыя беларускія фільмы (29)
8110

Кінастудыя мае намер прасоўваць свае паслугі ў Еўропе, Расіі і Азіі, аднак для якаснай працы неабходныя рэформы.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Кінастудыя "Беларусьфільм" мае намер прасоўваць свае паслугі на знешнія рынкі, у прыватнасці, Заходняй Еўропы, пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў гендырэктар студыі Уладзімір Карачэўскі.

Пры гэтым, як заявіў гендырэктар, гаворка

ідзе не пра рэбрэндынг.

"Мы прапануем свае паслугі для сумеснай кінавытворчасці, а таксама арэнду рэквізітаў, касцюмаў і плошчаў для здымак. Аднак неабходна яшчэ больш актыўна працаваць у гэтым напрамку", — адзначыў Карачэўскі.

Паводле яго слоў, паслугамі кінастудыі змогуць скарыстацца ў Заходняй Еўропе, Расіі, Сярэдняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Аднак у дадзены момант кінастудыя мае патрэбу ў рэформах: яны павінны забяспечыць структуру, якая будзе якасна працаваць.

"Кінавытворчасць — гэта не толькі мастацтва, але і бізнэс, і ідэалогія. Каб мы маглі здымаць якаснае кіно, трэба стварыць структуру, якая будзе якасна працаваць", — адзначыў гендырэктар.

У планы кінастудыі таксама ўваходзіць стварэнне нацыянальнага кінапраекта, які будзе прысвечаны вядомым гістарычным людзям краіны.

Тэмы:
Лепшыя беларускія фільмы (29)

По теме

Ці атрымаецца выратаваць беларускі кінематограф? Разбіраемся з прадзюсарам
Новы гендырэктар "Беларусьфільма": трэба зразумець, што перашкаджае працы
Беларусьфільм запусціў абноўлены канал на Youtube
Тэги:
кіно, Беларусьфільм, Уладзімір Карачэўскі, Беларусь

Галоўныя тэмы