00:23 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Рэжысёр і акцёр Даніла Казлоўскі на прэм'еры свайго фільма Трэнер у Маскве

Дэбютны фільм Данілы Казлоўскага ўзначаліў беларускі пракат

© Sputnik / Екатерина Чеснокова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

"Трэнер" пацясніў у беларускім пракаце іншыя гучныя навінкі - "Рэмпейдж" і "Таксі".

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Дэбютны фільм расійскага акцёра Данілы Казлоўскага "Трэнер" узначаліў беларускі пракат па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

"Трэнер" — спартыўная драма акцёра Данілы Казлоўскага. У гэтым фільме ён упершыню выступіў у якасці кінарэжысёра.

Фільм, які выйшаў у шырокі пракат 18 красавіка, адразу ўзначаліў беларускі пракат. Толькі ў дзяржаўных сталічных кінатэатрах фільм зарабіў амаль 84 тысячы беларускіх рублёў. Па зборах стужка абагнала іншыя гучныя навінкі — заходнія "Рэмпейдж" і "Таксі".

У расійскім пракаце "Трэнер" стартаваў таксама паспяхова: сабраў за выхадныя больш за 300 мільёнаў расійскіх рублёў — прыблізна на такім жа ўзроўні, як у свой час дэбютавала камедыя "Я худзею".

Водгукі на фільм "Трэнер" у цэлым нейтральныя ці станоўчыя. Так, адзнака на "Кінапошуку" перавышае сем балаў, большасць рэцэнзій на карціну таксама даюць пазітыўныя ацэнкі дэбютнай карціне Казлоўскага.

Верагодней за ўсё, зможа лідзіраваць у айчынным пракаце "Трэнер" і па выніках гэтага тыдня — гучных прэм'ер да выхадных пакуль не прагназуецца.

Тэги:
Прэм'ера, "Кінавідэапракат", Даніла Казлоўскі, Беларусь

Галоўныя тэмы