05:51 21 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.05
Пінск

Пінск стане культурнай сталіцай Беларусі ў 2019 годзе

© Sputnik / Артем Кирьянов
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3720

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўключана 186 аб’ектаў горада.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Горад Пінск Брэсцкай вобласці атрымае статус "Культурная сталіца" ў 2019 годзе, адпаведнае рашэнне было прынята на калегіі міністэрства культуры Беларусі.

Пінск — трэці па велічыні горад Брэсцкай вобласці з насельніцтвам 138 тысяч чалавек, у 2017 годзе ён адсвяткаваў 920-годдзе.

"Па захаванасці старажытнай планіроўкі, наяўнасці помнікаў архітэктуры, горадабудаўніцтве і гісторыі Пінск лічыцца адным з унікальных гарадоў Беларусі: у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны ўключана 186 такіх аб'ектаў. Асаблівую значнасць уяўляе гістарычны цэнтр горада, дзе 163 аб'екты ўтвараюць унікальны горадабудаўнічы помнік рэспубліканскага значэння", — падкрэслілі ў прэс-службе міністэрства.

Плануецца, што на працягу года у Пінску будзе рэалізавана вялікая колькасць праектаў, пройдуць канцэрты лепшых творчых калектываў, фестывалі, конкурсы, выставы абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца ў Беларусі з 2010 года. Першым статус культурнай сталіцы атрымаў горад Полацк, пасля яго ганаровае званне насілі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна,  Брэст, Маладзечна, Бабруйск і Наваполацк.

Тэги:
Міністэрства культуры РБ, Пінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы