20:53 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Абутак дызайнера Янжа Нядвецкага

Туфлі Гагі і галошы пад абцас: у Гістарычным музеі паказалі модны абутак

© Sputnik / Анастасия Волчок
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
12270

Эпатажныя мадэлі ад беларускіх дызайнераў, ваенны абутак і "дэфіцытныя" туфлі на італьянскай падэшве - карэспандэнт Sputnik адправілася на выставу, каб даведацца, у чым хадзілі ў Беларусі ў мінулым стагоддзі.

У невялікай зале Гістарычнага музея мнагалюдна — новая выстава "Пад туфлікам у музы. З гісторыі абутку" выклікала сапраўдны ажыятаж. Тут можна ўбачыць абсалютна розны абутак — ад лапцей да пуантаў, ад лыжных ботаў Дар'і Домрачавай, якія "пахнуць алімпійскім золатам" да туфляў Лэдзі Гагі.

Дызайнерскі абутак Studio Sutoria
© Sputnik / Анастасия Волчок
Дызайнерскі абутак Studio Sutoria

Акрамя асобнікаў з фондавых калекцый Гістарычнага музея і яго філіяла — Музея тэатральнай і музычнай культуры, на выставе прадстаўлена абутак з прыватных збораў і творы беларускіх дызайнераў.

Стэнды ля самага ўваходу адразу кідаюцца ў вочы — на іх пераліваюцца стразамі і вышыўкай неверагодныя туфлі і аксэсуары автораства Янжа Нядвецкага.

Справа - абутак Лэдзі Гагі, злева - вясельныя туфлі, выкананыя на заказ. Аўтар - Янж Нядвецкі.
© Sputnik / Анастасия Волчок
Справа - абутак Лэдзі Гагі, злева - вясельныя туфлі, выкананыя на заказ. Аўтар - Янж Нядвецкі.

Рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса як стваральнік самай працаёмкай і эксклюзіўнай пары абутку, мінскі дызайнер ствараў абутак і аксэсуары для такіх знакамітасцяў як Лэдзі Гага, Моніка Белучы, Джоні Дэп, Патрысія Каас, Мірэй Мацье.

Абутак і аксэсуары Янжа вельмі дэталізаваныя
© Sputnik / Анастасия Волчок
Абутак і аксэсуары Янжа вельмі дэталізаваныя

Знакаміты дызайнер пахваліў выставу і выказаў падзяку музею за магчымасць прадэманстраваць свае творы, па яго словах, "у фармаце гардэробнай" — у невялікім і ўтульным памяшканні.

Незвычайны абутак хочацца разглядаць
© Sputnik / Анастасия Волчок
Незвычайны абутак хочацца разглядаць

Сваёй яркасцю і вытанчанасцю ліній погляд прыцягвае валены абутак з калекцыі дызайнера Юліі Чэрняковіч, якая прыйшла на выставу з дачкой Варварай. Стварэннем абутку і валяннем адзення дызайнер займаецца ўжо чатыры гады, а пачынала, як і многія, з маленькіх брошак.

Дызайнер Юлія Чэрняковіч з дачкой Варварай
© Sputnik / Анастасия Волчок
Дызайнер Юлія Чэрняковіч з дачкой Варварай

"Гэта індывідуальная работа — шырыню, пад'ём, даўжыню ступні, усё заўсёды ўлічваем, вымяраем пад кожнага чалавека", — расказала Юлія пра сваю працу. Паводле яе слоў, абутак, які яна стварае, не толькі мадэльны, але і прызначаны для штодзённага нашэння.

Па перыметры залы прадстаўлены экспанаты, якія дазваляюць глыбей акунуцца ў гісторыю абутку і нават у тонкасці яго стварэння — тут можна ўбачыць і інструменты шаўцоў.

Прылады для стварэння абутку
© Sputnik / Анастасия Волчок
Прылады для стварэння абутку

"У такой невялікай прасторы сабраны асноўныя тэндэнцыі ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі і самыя яркія напрамкі ХХІ стагоддзя, — кажа куратар выставы Юлія Крыўдзюк. — Гэтай выставай мы стараемся паказаць, што не бывае ўтылітарных рэчаў. Мастацтва ў паўсядзённых рэчах, у кожнай паўсядзённай рэчы трэба шукаць прыгажосць".

Галошы пад абцас 1960-х гадоў - па словах аднаго з наведвальнікаў выставы, у тыя часы іх называлі снягоўцы
© Sputnik / Анастасия Волчок
Галошы пад абцас 1960-х гадоў - па словах аднаго з наведвальнікаў выставы, у тыя часы іх называлі "снягоўцы"

Выстава будзе цікавая і мужчынам — тут шмат ваеннага абутку, абмотка часоў трэцяга рэйха.

Ваенныя абмоткі і інструменты
© Sputnik / Анастасия Волчок
Ваенныя абмоткі і інструменты

Таксама можна ўбачыць спартыўны абутак — лыжныя боты Дар'і Домрачавай, у якіх яна заваявала алімпійскае золата, а таксама абутак знакамітага барца Аляксандра Мядзведзя.

Лыжныя боты Дар'і Домрачавай
© Sputnik / Анастасия Волчок
Лыжныя боты Дар'і Домрачавай

Убачыць узоры дызайнерскага мастацтва і абутак "з гісторыяй" можна на працягу месяца. Часовая экспазіцыя будзе працаваць у музеі да 10 чэрвеня.

Тэги:
абутак, выстава, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Янж Нядвецкі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы