18:56 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Спявак Нікіта Аляксееў Alekseev

Alekseev не выйшаў у фінал "Еўрабачання 2018"

© REUTERS / Rafael Marchante
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3710

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні 2018" не змог набраць неабходнай колькасці балаў. Вынікі галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы ў першым паўфінале будуць вядомыя толькі пасля фіналу шоу.

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне 2018" не прайшоў у фінал шоу па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы, паведамляе Sputnik.

Першы паўфінал "Еўрабачання 2018" адбыўся ў аўторак у партугальскім Лісабоне. За магчымасць выступіць у фінале конкурсу змагаліся прадстаўнікі 19 краін свету, у тым ліку і Беларусі.

Украінскі поп-спявак Alekseev, які прадстаўляў Беларусь на міжнародным конкурсе, выступаў пад нумарам восем са сваёй песняй Forever. Для шоу каманда артыста падрыхтавала яркі нумар з ружамі і спецыяльным пастаментам. Аднак песня і выступ Аляксеева не змаглі ўразіць тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы ў іншых краінах: па выніках галасавання ў фінал ён не прайшоў.

Па выніках першага паўфіналу за перамогу ў "Еўрабачанні" будуць змагацца прадстаўнікі наступных краін: Аўстрыі, Эстоніі, Кіпра, Літвы, Ізраіля, Чэхіі, Балгарыі, Албаніі, Фінляндыі і Ірландыі.

Вынікі галасавання ў паўфінале, а таксама канкрэтнае размеркаванне месцаў сярод усіх удзельнікаў будуць вядомыя толькі пасля завяршэння фіналу "Еўрабачання".

Прадстаўнікі Беларусі за 15 гадоў удзелу ў "Еўрабачанні" выходзілі ў фінал конкурсу толькі пяць разоў: Дзмітрый Калдун (2007), група 3+2 (2010), Алёна Ланская (2013 год), Тэа (2014) і група NaviВand (2017).

Тэги:
Еўрабачанне, Alekseev, Лісабон, Партугалія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы