07:55 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Фантан каля Нацыянальнага вялікага тэатра оперы і балета

Лепшыя песні Манюшкі прагучаць у выкананні салістаў Вялікага тэатра

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Канцэрт стане кропкай адліку ў святочных мерапрыемствах да юбілею кампазітара.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Лепшыя песні са знакамітага цыкла "Хатні спеўнік" кампазітара Станіслава Манюшкі прагучаць у Камернай зале Вялікага тэатра Беларусі, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Гурт Ария, архіўнае фота
© Photo : Прадастаўлена арганізатарамі канцэрту

Кампазіцыі выканаюць выдатныя салісты Вялікага тэатра Беларусі Ірына Кучынская (сапрана) і Ілля Сільчукоў (барытон), а таксама ансамбля салістаў "Вытокі" пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова.

"Праграма заснавана на важнейшай і, мабыць, самай асабістай грані творчасці Манюшкі. Са старонак зборніка песень можна і пачуць думкі самога класіка, і пабычыць кола яго сяброў, геаграфію вандраванняў, адчуць увесь спектр эмоцый кампазітара. Песні прызначаліся да хатняга ўжытку на розныя акалічнасці штодзённага жыцця чалавека. Іх галоўная мэта — адпавядаць розным настроям і патрэбам сэрца, менавіта таму здзіўляе вельмі багатая іх разнастайнасць", — падкрэслілі ў Вялікім тэатры.

У праграме таксама прагучаць мелодыі на вершы такіх выдатных паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Каханоўскі, Юзаф Крашэўскі і іншых.

Унікальны канцэрт стане стартавай кропкай святочных мерапрыемстваў на шляху да 200-гадовага юбілею кампазітара, які будзе адзначацца ў наступным годзе.

По теме

Хараство беларускага фальклору ў творчасці Манюшкі
Тэги:
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Станіслаў Манюшка, Мінск

Галоўныя тэмы