07:23 21 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Графіка Марка Шагала

Беларуска з Германіі прывезла ў Мінск калекцыю мастакоў Парыжскай школы

© Sputnik / Алеся Шершнева
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3030

Графіку таленавітых беларусаў Святлана Філатава пачала збіраць некалькі гадоў таму.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Беларуска з Германіі Святлана Філатава прывезла ў Мінск уласную калекцыю графікі мастакоў Парыжскай школы. Выстава "Героі. Праведнікі. Артысты" адкрылася напярэдадні ў сталічнай галерэі "Арт Беларусь".

Святлана Філатава жыве ў Германіі ўжо 28 гадоў
© Sputnik / Алеся Шершнёва
Уладальніца калекцыі Святлана Філатава

Святлана жыве ў Германіі ўжо 28 гадоў, але падкрэслівае, што ў душы засталася беларускай. Менавіта гэтым яна і тлумачыць сваю зацікаўленасць творчасцю мастакоў, якія таксама нарадзіліся ў Беларусі.

"Калі я пачынала збіраць графіку Парыжскай школы, рабіла гэта толькі для сябе. Так атрымалася, што гэтая калекцыя сфарміравалася за пяць гадоў, але пакуль не ўбачыла яе ў галерэі, нават не здагадвалася, што валодаю такім выдатным зборам", — падзялілася яна сваімі ўражаннямі.

Адна з акватынт Восіпа Любіча з серыі Цырк
© Sputnik / Алеся Шершнева
Адна з акватынт Восіпа Любіча з серыі "Цырк"

Калекцыя прадстаўляе некалькі графічных серый Марка Шагала, Восіпа Цадкіна, Восіпа Любіча і Якава Балглея.

Першая частка выставы — "Героі" — распавядае пра Цадкіна і яго знакамітую серыю "Подзвігі Геракла", у якой стыль мастака выдатна спалучыўся з антычнай міфалогіяй. Другая пад назвай "Праведнікі" на прыкладзе работ Шагала і Балглея паказвае ўплыў яўрэйскай рэлігійнай традыцыі на мастацтва, а трэцяя — "Артысты" — расказвае пра цыркавое мастацтва вачамі Любіча. Цыкл акватынт "Цырк", дарэчы, вельмі рэдкія работы, якія ва ўсім свеце існуюць толькі ў некалькіх экзэмплярах.

Выстава Героі. Праведнікі. Артысты працуе ў сталічнай галерэі Арт Беларусь
© Sputnik / Алеся Шершнева
Выстава "Героі. Праведнікі. Артысты" працуе ў сталічнай галерэі "Арт Беларусь"

Карціны Святлана набывае на нямецкіх аукцыёнах, таму што "так атрымліваецца танней, чым у галерэях". Пачаткам стала літаграфія Шагала "Аголеная з кветкамі".

"Спачатку я проста хацела мець штосьці ў сябе, а потым у працэсе збору атрымалася, што па гэтай калекцыі можна меркаваць аб графіцы мастакоў Парыжскай школы", — распавяла яна.

Адна з гравюр серыі Легенда Якава Балглея. Памер - 25 на 33 см
© Sputnik / Алеся Шершнева
Адна з гравюр серыі "Легенда" Якава Балглея. Памер - 25 на 33 см

Агульны кошт калекцыі Святлана не называе, таму аб лічбах можна толькі здагадвацца. Па словах уладальніцы, калекцыя будзе папаўняцца.

По теме

Мастакі Парыжскай школы з Беларусі
Яшчэ адна карціна Восіпа Любіча папоўніла калекцыю Мастацкага музея
Карціны беларускіх мастакоў Парыжскай школы выставілі на аукцыён у Маскве
Скрадзеную карціну Шагала знайшлі праз 30 гадоў на гарышчы
Карціну Марка Шагала "Букет кахання" прадалі на аўкцыёне ў ЗША
Яшчэ тры карціны мастакоў Парыжскай школы з’явіліся ў Беларусі
Як букет ад Любіча на Радзіму трапіў
Тэги:
выстава, мастацтва, Галерэя "Арт-Беларусь", Якаў Балглей, Восіп Цадкін, Восіп Любіч, Марк Шагал, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы