14:25 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Бязвізавых турыстаў знаёмяць з гісторыяй савецкага кіно ў Гродна

Бязвізавых турыстаў знаёмяць з гісторыяй савецкага кіно ў Гродна

© Sputnik / Инна Гришук
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Лепшыя беларускія фільмы (21)
22 0 0

У цэнтры Гродна з'явілася некалькі арт-аб'ектаў, якія нагадваюць сцэны вядомых фільмаў і сталі новымі фотазонамі для турыстаў.

ГРОДНА, 7 чэр — Sputnik, Іна Грышук. У Гродне ў месцах здымак легендарных савецкіх фільмаў паставілі незвычайныя арт-аб'екты, якія прыцягваюць увагу не толькі замежных турыстаў, але і звычайных гараджан.

Зараз у цэнтры горада ёсць шэсць арт-аб'ектаў, якія нагадваюць пра фільмы, якія здымаліся ў Гродне. Яны размяшчаюцца на турыстычным кінамаршруце, які ў мінулым годзе распрацавалі ў горадзе і ўздоўж якога ўсталявалі інфармацыйныя стэнды. Усяго ў Гродне з сярэдзіны XX стагоддзя здымалася больш за 50 фільмаў.

Калыска з "Белых Рос"

На вуліцы Тэльмана з'явілася дзіцячая калыска з фільма "Белыя Росы". Тая самая, з-за якой герой Мікалая Карачанцава атрымаў 15 сутак і не змог развесціся з жонкай. Праўда, у фільме калыска была напоўнена пустымі бутэлькамі і кацілася ў бок універмага.

Из-за этой коляски, которая катилась по улице Тельмана, герою Караченцова дали 15 суток
© Sputnik / Инна Гришук
З-за гэтай калыскі, якая кацілася па вуліцы Тэльмана, герою Карачанцава далі 15 сутак

Зараз калыску надзейна замацавалі да тратуарнай пліткі, шкляной тары ў ёй няма, але пры жаданні яе можна пагушкаць, а для фота напоўніць сваімі аксэсуарамі.

Брунэтка за 30 капеек і кааператыў двайнікоў

Каля Тэатра лялек у парку Жылібера можна ўбачыць адразу два незвычайныя аб'екты. Гэта кованы капялюшык з пальчаткамі, на які магла забыцца гераіня фільма "Брунэтка за 30 капеек".

Шляпка из Брюнетка за 30 копеек
© Sputnik / Инна Гришук
Капялюшык з "Брунэткі за 30 капеек"

На стэндзе побач на беларускай, рускай і англійскай мовах паведамляецца, што падчас здымак гэтай сатырычнай камедыі Гродна ператварыўся ў горад Валуйск, а лялечны тэатр — у краязнаўчы музей, дзе і разгарнуліся асноўныя дзеянні карціны.

Стул, который использовали для фотозоны двойники вождей СССР
© Sputnik / Инна Гришук
Крэсла, якое выкарыстоўвалі для фотазоны двайнікі правадыроў СССР

Побач устаноўлена кованае крэсла з кааператыва двайнікоў кіраўнікоў СССР — такое выкарыстоўвалі героі фільма "Кааператыў "Палітбюро", калі рабілі фота на памяць з правадырамі. Асноўным месцам для здымак фільма таксама стаў лялечны тэатр.

Гітара Высоцкага і птушачка ў клетцы

Гітара, на якой граў герой Уладзіміра Высоцкага з фільма "Я родам з дзяцінства", з'явілася на лавачцы каля корпуса щніверсітэта на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Вялікая Траецкая. Гэты фільм здымаўся ў Гродне, а ў 1995 годзе быў уключаны па ініцыятыве ЮНЕСКА ў спіс 100 лепшых фільмаў пра вайну.

На такой гитаре играл герой Владимира Высоцкого
© Sputnik / Инна Гришук
На такой гітары граў герой Уладзіміра Высоцкага

Побач з універсітэцкім корпусам у 60-я гады стаяў драўляны дом, у якім жыла галоўная гераіня і ў які вярнуўся герой Высоцкага. На лесвіцы дома ён граў на гітары.

Прагуляўшыся да сінагозе, можна знайсці яшчэ адзін напамін пра гэты фільм — клетку з птушачкай на лаўцы паміж стаянкай і рэстаранам. Непадалёк здымаліся сцэны з гарадскім рынкам, а каля такой клеткі спыняліся героі кінастужкі.

Клетка с птичкой из фильма Я родом из детства
© Sputnik / Инна Гришук
Клетка з птушкай з фільма "Я родам з дзяцінства"

Нагадаем, што першыя скульптуры з савецкага кіно з'явіліся ў Гродне ў канцы мая. На месцы знесенай вёскі Дзевятоўка, дзе здымаўся фільм "Белыя Росы", усталявалі драўляныя фігуры Фёдара Ходаса, яго суседа Цімафея і сабакі па мянушцы Валет, які рыхтуецца праглынуць кавалак хлеба.

Тэмы:
Лепшыя беларускія фільмы (21)
Тэги:
бязвізавы рэжым, кіно, турызм, мастацтва, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы