11:39 19 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.22
Друкарская машынка, архіўнае фота

З'явілася альтэрнатыва Нобелеўскай прэміі па літаратуры

© Pixabay
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Новая Акадэмія плануе аб'явіць свайго лаўрэата ў кастрычніку і ўзнагародзіць яго 10 снежня.

МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Альтэрнатыва Нобелеўскай прэміі па літаратуры з'явілася ў Швецыі — мяркуецца, што літаратурная ўзнагарода таксама будзе мець міжнародны характар.

Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў гэтым годзе не адбудзецца з-за сэкс-скандалу вакол шведскай акадэміі. Зрэшты, без міжнародных прэмій пісьменнікі свету не застануцца — больш за сотню дзеячаў аб'ядналіся ў так званую Новую Акадэмію.

"Мы заснавалі новую Акадэмію, каб нагадаць людзям, што літаратура і культура ў цэлым павінны спрыяць дэмакратыі, празрыстасці, суперажыванню і павазе, без прывілеяў або сэксізму", — заявілі ў Новай Акадэміі.

На думку стваральнікаў прэміі, літаратура сёння становіцца яшчэ больш важным інструментам барацьбы за чалавечыя каштоўнасці. Менавіта таму акадэмікі палічылі, што літаратурная прэмія сёлета павінна быць прысуджана.

Пакуль прэмію называюць "Новы літаратурны прыз", яна у традыцыях Нобелеўскай: імя пераможцы будзе абвешчана ў кастрычніку, а ўзнагароджанне пройдзе ў дзень смерці Нобеля — 10 снежня. Сума грашовага ўзнагароджання пакуль не называецца.

"Намінантаў" прэміі будуць прапаноўваць школьнікі Швецыі. Пісьменнік можа быць з любой краіны свету, аднак у іх павінны выйсці як мінімум дзве кнігі, адна з іх — за апошнія дзесяць гадоў. Галасаванне за намінантаў будзе публічным, а журы абярэ пераможцу з чатырох фіналістаў.

Адразу пасля прысуджэння першай прэміі Новая Акадэмія будзе распушчаная — з 2019-га адновіць працу сама Шведская акадэмія.

Тэги:
Літаратура, Нобелеўская прэмія, Швецыя
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы