МІНСК, 4 мая — Sputnik. Уручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры у 2018 годзе не адбудзецца з-за сэкс-скандалу, які выбухнуў вакол Шведскай акадэміі, што абірае лаўрэатаў, заявілі ў пятніцу ў аргкамітэце прэміі.
Скандал выбухнуў вакол Шведскай акадэміі яшчэ напрыканцы мінулага года, аднак перайшоў у "вострую фазу" ў 2018-м: высветлілася, што муж адной з членаў акадэміі "зліваў" інфармацыю аб будучых лаўрэатах і дамагаўся дзяўчат. Пасля гэтага частка акадэмікаў заявіла аб выхадзе з арганізацыі і лёс Нобелеўскай прэміі па літаратуры апынуўся пад пагрозай.
Як стала вядома ў пятніцу, Нобелеўскі фонд падтрымлівае рашэнне Шведскай акадэміі адкласці Нобелеўскую прэмію 2018 года ў галіне літаратуры. Прысуджана яна будзе ў наступным годзе.
"Адной з акалічнасцяў, якія могуць апраўдваць выключэнне (дазвол на перанос уручэння прэміі — Sputnik), з'яўляецца сітуацыя, калі ва ўстанове, якая прысуджае прызавыя месцы, узнікае настолькі сур'ёзная сітуацыя, што рашэнне аб прэміі не будзе ўспрымацца як годнае даверу", — растлумачылі ў Нобелеўскім фондзе.
Па словах аргкамітэта прэміі, крызіс у Шведскай акадэміі негатыўна адбіўся на рэпутацыі ўсёй прэміі. Рашэнне акадэмікаў, упэўненыя ў Фондзе, падкрэслівае сур'ёзнасць сітуацыі і дапаможа захаваць рэнамэ "нобелеўкі" ў будучыні. У той жа час, у іншых катэгорыях прэмію ў гэтым годзе ўручаць.
Такім чынам, у 2019-м уручаць адразу дзве Нобелеўскія прэміі па літаратуры — за гэты і наступны год. За ўсю гісторыю прэмію пераносілі толькі аднойчы — ў 1943 годзе, у разгар Другой Сусветнай вайны.
Сусветная супольнасць ставіцца да сэкс-скандалу вакол Шведскай акадэміі неадназначна. Многія асуджаюць сэкс-скандал, аднак пры гэтым не падтрымлівалі папрокі ў бок акадэмікаў і рашэнне Сары Даніус пакінуць пасаду адказнага сакратара арганізацыі — у яе падтрымку выказваліся тады і многія грамадзяне, і нават шведскія міністры.