01:30 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Прагулачны карабель на Аўгустоўскім канале

Футбол, заплыў і перанос жонак: свята мора адзначаць на Аўгустоўскім канале

© Sputnik Антон Климко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2620

На канале пройдзе заплыў "на чым папала", "балотны футбол" і конкурс па кіданні рыбацкага бота.

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Свята мора адзначаць на Аўгустоўскім канале, распавялі ў Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры.

Мерапрыемства адкрыюць 11 жніўня на шлюзе Дамброўка заплывам "на чым папала", у якім могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Арганізатары таксама прапануюць гасцям мерапрыемства адправіць у шчаслівае плаванне сваё запаветнае жаданне.

У "Пірацкай бухце" будзе неспакойна — тут гасцей чакаюць спаборніцтвы. З 9 раніцы і да вечара будзе праходзіць адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па "балотным футболе". Удзельнічаць будуць каманды з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама госці з блізкага замежжа. Тут жа пройдуць спаборніцтвы па трыятлоне, гіравым спорце, скрыпінінгу і велапрабег.

Будуць і нетрывіяльныя спаборніцтвы — конкурс "Перанос жонкі" і спаборніцтвы па кіданні рыбацкага бота і выратавальнага круга. У гэты час на пляцоўцы "Музычная хваля" будзе гучаць музыка. На пляцоўцы "Порт-майстар" кожны жадаючы зможа самастойна вырабіць для сябе сувенір на памяць пра свята мора.

На іншай пляцоўцы — "Портлэнд" — усталююць батуты, у зоне "Рэлакс-Порт" можна будзе пазагараць, калі надвор'е выдасца сонечным. А калі ў гэтым годзе вы яшчэ не пабывалі ў адпачынку, кампенсуйце зонай FreeSun — там абяцаюць зладзіць пляжныя гульні і майстар-клас па лацінаамерыканскіх танцах.

Тэги:
свята, Парк "Аўгустоўскі канал", Гродзенская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы