06:28 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Кадр з фільма Хрусталь

Фільм "Хрусталь" атрымаў гран-пры фестываля ў Алматы

© Photo: Демарш-фильм (2018)
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Атрыманая ўзнагарода – не першая ў скарбонцы стужкі, вылучанай у гэтым годзе на "Оскар" ад Беларусі.

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Фільм беларускага рэжысёра Дар'і Жук атрымаў Гран-пры як лепшая карціна міжнароднага фестывалю ў Алматы, паведаміла стваральніца стужкі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Almaty Film Festival праходзіў з 15 па 19 верасня з мэтай развіцця казахскага кіно і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва.

Узнагарода з Казахстана — не першая ў скарбонцы беларускага фільма. Стужка ўжо атрымала прызнанне на кінафестывалях у Адэсе і Выбаргу.  Прэм'ерны паказ фільма адбыўся ў Карлавых Варах.

Беларуская прэм'ера адбылася напрыканцы жніўня, пасля чаго фільм адразу ж увайшоў у топ-3 па касавых зборах у краіне.

Галоўнай нагодай для абмеркавання стала вылучэнне карціны ад Беларусі на прэмію "Оскар", таму што ў апошні раз такое здаралася 20 галоў таму з фільмам Дзмітрыя Астрахана "З пекла ў пекла".

"Хрусталь" — першы поўнаметражны фільм Дар'і Жук. Дзяўчына атрымала эканамічную адукацыю ў ЗША, але занялася кінематографам не так даўно. Карціна знята ў кааперацыі з Германіяй, Расіяй і ЗША і распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў жыцці рэжысёра ў 1996 годзе.

По теме

Галоўны беларускі фільм года? Рэцэнзія на "Хрусталь"
Насібуліна пра ролю ў фільме "Хрусталь" і пра тое, што засталося за кадрам
Тэги:
кінафестываль, Дар'я Жук, Казахстан
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы