08:57 19 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Прыпынак Алеся Адамовіча

Прыпынак Алеся Адамовіча з'явіўся на радзіме пісьменніка

© Sputnik Альфред Микус
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4410

Партрэт пісьменніка і цытата з яго твора з цёплымі словамі аб родным мястэчку на прыпынку - першы крок па ўвекавечанні памяці Адамовіча на радзіме; у перспектыве тут плануюць устанавіць бюст і адкрыць музей.

МІНСК, 8 кас — Sputnik. Прыпыначны пункт у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна атрымаў асаблівы статус — стаў арт-аб'ектам "прыпынак Адамовіча". Адзін з самых яркіх беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў другой паловы ХХ стагоддзя Алесь Адамовіч нарадзіўся і вырас у гэтым мястэчку.

Дом в Глуше, где жил Алесь Адамович
© Sputnik Альфред Микус
Дом у Глушы, дзе жыў Алесь Адамовіч

"Прыпынак Адамовіча" адкрылі ва ўрачыстай абстаноўцы на трасе Бабруйск-Слуцк. На сценах прыпыначнага пункта размешчаны партрэт пісьменніка, карта Беларусі, а таксама цытата з аўтабіяграфічнай аповесці "Vixi".

Прыпынак Адамовіча открыли во время фестиваля Глушанский хуторок
© Sputnik Альфред Микус
Прыпынак адкрылі падчас фестывалю "Глушанскі хутарок"

Ідэя і рэалізацыя арт-аб'екта належыць актывістам, якія палічылі несправядлівым, што памяць аб Адамовічу на яго радзіме не ўвекавечана належным чынам. Пасля узгадненняў з мясцовымі ўладамі мастак Алесь Благій рэалізаваў праект.

Остановка Алеся Адамовича в Глуше
© Sputnik Альфред Микус
Прыпынак Алеся Адамовіча ў Глушы

Пакуль у Глушы ёсць толькі прыпынак Адамовіча, але ў перспектыве, разлічваюць актывісты, тут павінен з'явіцца бюст пісьменніка — праект рыхтуе скульптар Генік Лойка, а таксама музей. Экспазіцыю плануюць размясціць у будынку былой аптэкі, дзе працавала маці пісьменніка.

Адамовіч, які паспеў пабываць у партызанах у вайну, пранізліва пісаў у тым ліку і на ваенныя тэмы. Быў суаўтарам сцэнара аднаго з самых страшных фільмаў пра мінулую вайну "Ідзі і глядзі", сааўтарам аповесці "Я з вогненнай вёскі".

Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Светална Алексіевіч неаднаразова называла Адамовіча адным са сваіх настаўнікаў.

Валун на могиле Алеся Адамовича в Глуше
© Sputnik Альфред Микус
Валун на магіле Алеся Адамовіча ў Глушы

Акрамя таго, Адамовіч стаў адным з першых, хто вынес у публічную плоскасць і падняў тэму Чарнобыльскай катастрофы.

Тэги:
Алесь Адамовіч, Глуша, Беларусь

Галоўныя тэмы