Алесь Адамовіч і тры тэмы яго жыцця – вайна, Курапаты, Чарнобыль
11:08 03.09.2021 (абноўлена: 14:04 23.02.2023)
© Sputnik / Абелин
/ Падпісацца
Адзін з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў XX стагоддзя нарадзіўся 94 гады таму.
Ёсць імёны, да якіх не патрэбны тлумачэнні, у чым заслугі і які ўплыў. Імя Алеся Адамовіча адно з іх.
Ён бачыў, адчуваў, пражываў самыя балючыя старонкі беларускай гісторыі настолькі глыбока і пранізліва, што станавіўся ўжо не проста літаратарам і публіцыстам, а тым, пра каго звычайна прынята казаць "сумленне нацыі".
З вогненнай вёскі…
Адамовіч бачыў вайну, дакладней нават удзельнічаў — партызаніў. З 1943 года быў спачатку сувязным, потым байцом партызанскага атрада. У той час яму было 15, хоць па дакументах значылася менш. Гэта маці падправіла пасведчанне аб нараджэнні, каб падлетка не сагналі ў Германію.
Алесь Адамовіч з баявымі паплечнікамі
© Sputnik / РИА Новости
/ У Адамовіча, як і Быкава, не было параднай ваеннай прозы. Ён апісваў сваю рэальную вайну, альбо вайну тых, хто прайшоў і пражыў яе ў рэальнасці. Так з'явіліся дылогія "Партызаны", "Хатынская аповесць" і "Я з вогненнай вёскі".
Хоць, як пазней успамінала дачка Адамовіча Наталля, з'яўленню гэтых кніг паспрыяў яшчэ адзін факт — звальненне пісьменніка з маскоўскіх Вышэйшых сцэнарных курсаў, дзе ён выкладаў. Гэта было ў 60-я, Адамовіч не падпісаў ліст, які асуджае дысідэнтаў Сіняўскага і Даніэля. Пасля звальнення вымушаны быў вярнуцца ў Мінск.
Пісьменнікі Данііл Гранін і Алесь Адамовіч
© Sputnik / Алексей Варфоломеев
/ "У Мінску ён не мог знайсці працу паўгода, пакуль драматург Андрэй Макаёнак не звярнуўся да Машэрава: "Пётр Міронавіч, ну, колькі можна?!" І яго ўзялі ў Інстытут літаратуры АН БССР. Пазней тата дзякаваў лёсу, што так адбылося, бо, развітаўшыся з МДУ, ён "выйшаў на ідэю галоўнай справы жыцця", — напісаў "Хатынскую аповесць", "Я з вогненнай вёскі", "Карнікі", — распавядала некалькі гадоў таму журналістам Наталля Адамовіч.
© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкПісьменнік Алесь Адамовіч на здымках стужкі "Ідзі і глядзі"
Пісьменнік Алесь Адамовіч на здымках стужкі "Ідзі і глядзі"
© Sputnik / Евгений Коктыш
/ У сярэдзіне 80-х па матывах "Хатынскай аповесці" Элем Клімаў зняў фільм "Ідзі і глядзі". Кіно атрымалася шакавальным. Ацанілі і крытыкі — карціна атрымала "Залаты прыз" і прэмію ФІПРЭСІ на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі. Па словах Клімава, замежнікаў карціна ўразіла настолькі, што падчас сеансаў за мяжой у кінатэатраў дзяжурылі карэты "хуткай дапамогі".
© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкКаля скульптурнага комплексу ахвярам фашызму "Хатынь"
Каля скульптурнага комплексу ахвярам фашызму "Хатынь"
© Sputnik / Евгений Коктыш
/ "Не дырэктар я"
Пасля поспеху "Ідзі і глядзі" Элем Клімаў прапанаваў Адамовічу ўзначаліць Усесаюзны інстытут кінамастацтва, распавядала Наталля Адамовіч. Справа нават дайшла да галасавання, яго зацвердзілі. А пісьменнік падумаў і адмовіўся, матываваўшы тым, што "не дырэктар я: трэба звальняць людзей, стукнуць кулаком, а я не магу гэта зрабіць". Наталля Адамовіч прызналася, што разумее, чаму бацька паступіў менавіта так — па жыцці ён не быў начальнікам.
© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкУдзельнік Марша міра беларускі пісьменнік А. Адамовіч
Удзельнік Марша міра беларускі пісьменнік А. Адамовіч
© Sputnik / Евгений Коктыш
/ У яго творчым і грамадскім жыцці, акрамя вайны, былі яшчэ дзве тэмы — Курапаты і Чарнобыль. Самыя балючыя для беларусаў гэтага часу.
"Вінаватых Чарнобыля трэба судзіць. Бо калі не спыніць гэтую безадказнасць, гэтую кругавую паруку і вялікую хлусню на ўсіх узроўнях, мы не ўратуемся і ад Чарнобыля, і ад непазбежных новых катастроф", — пісаў у свой час Адамовіч.
Беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч
© Sputnik / Борис Кауфман
/ Ён неаднаразова звяртаўся з пасланнямі да Гарбачова, аргументаваў, пераконваў — не маўчаць, растлумачыць, што адбываецца, і прасіў тэрмінова прымаць меры. Калі стала відавочна, што поўнамаштабнай працы па мінімізацыі наступстваў з боку дзяржавы не будзе, Адамовіч разам з Генадзем Грушавым ініцыяваў стварэнне грамадскай ініцыятывы "Дзеці Чарнобыля". За час існавання фонду — з 1989 па 2012-ы — на аздараўленне ў замежныя краіны было вывезена каля паўмільёна дзяцей.
Пра мову, дар прадбачання і спрэчку з Кісінджэрам
Дачка Адамовіча ўзгадала, што ў бацькі быў дар прадказваць. У снежні 1990-га ён папярэджваў Гарбачова, што "генералы падштурхнуць яго да кровапраліцця", а праз тры тыдні здарылася стральба ў Вільні. Улетку 1991-га паспрачаўся ў Нью-Йорку з Генры Кісінджэрам на бутэльку віскі, што ўвосень кампартыя сыдзе з арэны, а потым здарыўся путч.
Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч
© Sputnik / Евгений Коктыш
/ Адамовіча часам папракалі ў тым, што ён пісаў па-руску.
"Пісаць, як Янка Брыль, я не магу, а горш не жадаю", — тлумачыў свой выбар мовы пісьменнік у хатніх размовах, успамінала Наталля Адамовіч. Пры гэтым паўсюль падкрэсліваў, што беларус і родам з Беларусі.
За паўгода да смерці прасіў родных: дзе б я ні памёр, адвязіце ў родную вёску і пахавайце побач з братам.
Адамовіча не стала ў 1994-м. Не вытрымала сэрца.
Чытайце таксама:
Прыпынак Алеся Адамовіча з'явіўся на радзіме пісьменніка
"Блакадная кніга" стала сплавам інтэлекту Адамовіча і Граніна
Алесь Адамовіч: музей у "вогненнай вёсцы"