04:40 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Гранітную "жамчужыну" з гарадской скульптуры, усталяванай на Цэнтральнай плошчы, рэгулярна выкрадаюць ў Светлагорску.

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Фрагмент гарадской скульптуры "Жамчужына Сусвету", якая ўсталяваная на Цэнтральнай плошчы Светлагорска, зноў выкралі.

Не ў першы раз прадметам крадзяжу стала жамчужына з граніту, якая ўпрыгожвае твор мясцовага скульптара Аляксандра Камардзіна, паведамляе выданне "Ранак".

Аўтару ўжо даводзілася аднаўляць свой твор - першапачаткова на ім была жамчужына з мармуру, але ў 2007-м годзе яе скралі. Да 55-годдзя горада Камардзін аднавіў скульптуру, толькі ўпрыгожыў яе ўжо не мармуровым, а гранітным шарам. Але і ён навошта спатрэбіўся гарадскім вандалам.

Скульптар паабяцаў зноў аднавіць гарадскую славутасць. Вось толькі ці доўга пратрымаецца новая "жамчужына" - пытанне рытарычнае.

Тэги:
скульптура, Светлагорск

Галоўныя тэмы