Развітанне з Лучанком пройдзе ў сераду

© Sputnik / Юрий Иванов / Перайсці ў медыябанкКампазітар Ігар Лучанок
Кампазітар Ігар Лучанок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Развітацца з легендарным кампазітарам можна будзе ў сталічным Доме афіцэраў.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Развітанне з кампазітарам Ігарам Лучанком пройдзе ў сераду, 14 лістапада, у сталічным Доме афіцэраў, паведаміў Sputnik спявак Уладзімір Правалінскі.

Кампазітар Ігар Лучанок на Дне горада ў Мінску, 1987 год - Sputnik Беларусь
Кампазітар-легенда: залатыя шлягеры Ігара Лучанка

Народны артыст СССР кампазітар Ігар Лучанок памёр вечарам у панядзелак на 81-м годзе жыцця.

Як паведаміў Sputnik блізкі сябар кампазітара спявак Уладзімір Правалінскі, развітанне з Лучанком пройдзе з 11:00 да 14:00 у сталічным Доме афіцэраў.

Пахаваюць кампазітара Ігара Лучанка на Маскоўскіх могілках сталіцы.

Лучанок нарадзіўся 6 жніўня 1938 года ў Мінску, у беларускай сталіцы атрымаў музычную адукацыю. Затым ён стажыраваўся ў Ленінградзе і Маскве, выкладаў у розных музычных навучальных установах Беларусі, быў рэктарам Беларускай кансерваторыі.

Творы Лучанка выконвалі аркестр Міхаіла Фінберга, ансамблі "Песняры", "Сябры" і "Верасы", Іосіф Кабзон, Сафія Ратару, Валянціна Талкунова, Леў Лешчанка, Віктар Вуячыч і іншыя. Ён быў аўтарам такіх хітоў, як "Алеся", "Майскі вальс", "Мой родны кут", "Полька беларуская", "Жураўлі на Палессе ляцяць".

Стужка навiн
0