00:25 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Беларускі кампазітар Ігар Лучанок

Памёр кампазітар Ігар Лучанок

© Sputnik / Юрий Иванов
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1601

Напярэдадні кампазітар трапіў у бальніцу з інсультам, медыкі ацэньвалі яго стан як цяжкі.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Народны артыст Беларусі і СССР кампазітар Ігар Лучанок памёр на 81-м годзе жыцця, паведаміў у Facebook яго знаёмы Георгій Сураўнеў.

На пачатку лістапада кампазітар трапіў у бальніцу з інсультам, медыкі ацэньвалі яго стан як цяжкі.

"На жаль. Вось і ўсё. Ігара Міхайлавіча не стала... Хвароба падступная і бязлітасная. Пайшоў ад нас вялікі кампазітар, чалавек і сябар", - напісаў Сураўнеў.

Аб смерці кампазітара на сваёй старонцы ў Facebook таксама паведаміў Анатоль Ярмоленка, кіраўнік ансамбля "Сябры".

Аб даце і месцы пахавання кампазітара пакуль нічога не вядома.

Лучанок нарадзіўся 6 жніўня 1938 года ў Мінску, у беларускай сталіцы атрымаў музычную адукацыю. Затым ён стажыраваўся ў Ленінградзе і Маскве, выкладаў у розных музычных навучальных установах Беларусі, быў рэктарам Беларускай кансерваторыі.

Творы Лучанка выконвалі аркестр Міхаіла Фінберга, ансамблі "Песняры", "Сябры" і "Верасы", Іосіф Кабзон, Сафія Ратару, Валянціна Талкунова, Леў Лешчанка, Віктар Вуячыч і іншыя. Ён быў аўтарам такіх хітоў, як "Алеся", "Майскі вальс", "Мой родны кут", "Полька беларуская", "Жураўлі на Палессе ляцяць".

Званне Народнага артыста СССР Лучанку было прысвоена ў 1987 годзе. З 1980 года і да апошняга часу ён узначальваў Беларускі саюз кампазітараў.

Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь, Ігар Лучанок

Галоўныя тэмы