МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Навукоўцы знайшлі дагэтуль невядомы верш беларускага паэта Максіма Багдановіча, паведаміў на адкрыцці экспертна-медыйнага форума "Маладыя навукоўцы як прыярытэт Саюзнай дзяржавы" дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
У гэтым годзе адзначаецца 150 год з дня нараджэння Максіма Горкага, таму Пастаянны камітэт прапанаваў больш дасканала вывучыць яго сувязі з сям’ёй Багдановічаў. У выніку абсалютна выпадкова быў знойдзены сшытак з вершамі класіка беларускай ліатаратуры.
Па словах намесніка дырэктара Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук Дар’і Маскоўскай, гэты сшытак беларускія даследчыкі шукалі амаль 100 гадоў, бо ён узгадваецца ў перапісцы Максіма Горкага.
"Тады яго не знайшлі, але сшытак ніхто не хаваў, проста ў архіве ён не туды патрапіў", - патлумачыла даследчык.
Дар’я Маскоўская падкрэсліла, што знаходка з’яўляецца сапраўднай сенсацыяй, таму што адзін са знойдзеных вершаў з’яўляецца невядомым. Маяркуючы па запісах самога паэта, сшытак датуецца 1913-1914 гадамі. Багдановіч пазначыў, што гэта пераклад з беларускай мовы, аднак даследчыкі не бачылі беларускі варыянт і сцвярджаюць, што ён раней нідзе не друкаваўся.
Нагадаем, што ў гэтым годзе Пастаянны камітэт Саюзнай Дзяржавы рэалізаваў праект "Горкі і Багдановічы", у межах якога Літаратурны музей Багдановіча ў Мінску атрымаў лічбавыя копіі 314 дакументаў з архіва пісьменніка Максіма Горкага. У архіве - перапіска рускага пісьменніка Максіма Горкага з беларускім этнографам Адамам Багдановічам, а таксама лісты Кацярыны і Аляксандры Пешкавай.
Чытайце таксама:
- Што выразала савецкая цэнзура з мемуараў Адама Багдановіча аб Горкім
- Андросік: як Максім Горкі "курыраваў" маладога паэта Максіма Багдановіча
- Горкі і Багдановіч размаўлялі на "свойскай" мове