00:54 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Брытанскі рок-гурт Uriah Heep выступіць у Мінску з залатымі хітамі

Брытанскі рок-гурт Uriah Heep выступіць у Мінску з залатымі хітамі

© Sputnik / Сергей Венявский
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

На рахунку музычнага калектывы такія хіты, як Easy Livin' і July Morning, беларусам артысты прывязуць не толькі вядомыя, але і новыя песні.

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Брытанскі рок-гурт Uriah Heep прыедзе ў Мінск з вялікім канцэртам, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

"Адна з галоўных легенд класічнага року - гурт Uriah Heep - вяртаецца ў Беларусь і сыграе лепшыя хіты за сваю 50-гадовую кар'еру", - абяцаюць куратары мерапрыемства.

На рахунку музычнага калектыву такія хіты, як Easy Livin' і July Morning, а нядаўна група абвясціла аб запісу новага 25-га па ліку студыйнага альбома пад назвай Living The Dream. Беларусам артысты прывязуць не толькі вядомыя, але і новыя песні.

"Калектыў па-ранейшаму збірае стадыёны па ўсім свеце. За гады свайго існавання гурт Uriah Heep некалькі разоў мяняў свой склад, расфарміроўваўся, але зноў адраджаўся", - падзяліліся арганізатары канцэрта.

Гурт Uriah Heep утварыўся ў Лондане ў 1969 годзе, за 49 год музыкі прадалі больш за 45 мільёнаў альбомаў па ўсім свеце, далі больш за 4000 шоу ў 60 краінах. Іх музыка - гэта хард-рокавыя баевікі, меладычныя балады і арт-рокавыя кампазіцыі.

Калектыў Uriah Heep выступіць на мінскай пляцоўцы Prime Hall 7 снежня ў 19:00. Квіткі ўжо з'явіліся ў продажы: уваход на танцпол абыйдзецца ў 60 рублёў, месца на сектары - у 70-150. Наведаць канцэрт могуць гледачы, старэйшыя за 12 гадоў.

Тэги:
Мінск, канцэрт, Рок-гурт, Музыка

Галоўныя тэмы