15:04 27 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
Выстава Бэнксі

Карціну Бэнксі, якая самазнішчылася, можна будзе ўбачыць у музеі

© AP / Matthias Schrader
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Нямецкі музей Фрыдэра Бурды будзе экспанаваць карціну, якая самазнішчылася падчас аукцыёну.

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Праца вядомага брытанскага мастака Бэнксі, якая з'явілася пасля частковага знішчэння "Дзяўчынкі з паветраным шарам" на аўкцыёне Sotheby's, будзе ўпершыню выстаўленая для публікі, паведаміла прэс-служба нямецкага музея Фрыдэра Бурды.

Праца будзе экспанавацца на працягу чатырох тыдняў з 5 лютага па 3 сакавіка. Адначасова ў музеі пройдзе сімпозіум.

"З тых часоў, як пачалося канцэптуальнае мастацтва, заўсёды былі мастацкія спробы знішчыць само існаванне мастака і такім чынам падарваць яго матэрыяльную каштоўнасць або перанесці яго ў іншы каштоўнасны кантэкст", - тлумачаць на сайце музея сутнасць твора.

Адна з самых знакамітых работ майстра стрыт-арта самазнішчылася пасля таго, як яе прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Лондане за мільён фунтаў стэрлінгаў.

Адзіны асобнік карціны мастак выканаў яшчэ ў 2006 годзе.

Экспанат быў апраўлены ў рамку, куды загадзя убудавалі шрэдар. Ледзь прагучаў удар молата, запусціўся механізм, які разрэзаў карціну.

По теме

Бэнксі-бум працягваецца: яшчэ адна карціна мастака будзе знішчаная
Бэнксі падазраюць у стварэнні новага шэдэўра
Тэги:
карціны, Выставы, Германія

Галоўныя тэмы