08:37 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Пасол Расіі Міхаіл Бабіч у Гомелі ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў

Пасол Расіі: мы падтрымаем стварэнне цэнтраў беларускай культуры

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Ініцыятарамі стварэння такіх культурных цэнтраў у Расіі могуць быць беларусы, якія там пражываюць.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Цэнтр беларускай культуры з'явіцца, калі будзе адпаведная ініцыятыва. Пра гэта расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч падчас сваёй паездкі ў Гомель.

Адказваючы на пытанне пра тое, ці будуць у Расіі адчыняцца цэнтры беларускай культуры, ён адзначыў: "Мы зыходзім з патрэб людзей. Калі такая ініцыятыва будзе з беларускага боку, то яна будзе, безумоўна, падтрымана ў Расіі".

"Калі такая ініцыятыва будзе з боку расіян ці беларусаў, якія жывуць у Расіі, яна таксама будзе падтрымана", - падкрэсліў Міхаіл Бабіч.

Па словах дыпламата, любой ініцыятыве па гэтай частцы будуць садзейнічаць.

"Мы дзвюма рукамі "за" і гатовыя ўсяляк гэта супрацоўніцтва развіваць", - запэўніў пасол Расіі.

Тэги:
Гомель, Міхаіл Бабіч

Галоўныя тэмы