01:53 20 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Уладзімір Высоцкі, 1970 год

Высоцкі па-беларуску: любімыя песні легендаргана барда

© Sputnik / Галина Кмит
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
13210

Паэт і акцёр, любімы многімі пакаленнямі людзей на постсавецкай прасторы, не раз наведваў Беларусь.

Уладзімір Высоцкі стаў легендай яшчэ пры жыцці: на яго вершах і песнях вырасла не адно пакаленне людзей, а яго ролі ў тэатры і кіно сталі незабыўнымі: ці то вобраз дацкага прынца Гамлета на сцэне тэатра на Таганцы, ці то вобраз шпіка Глеба Жыглова ў фільме "Месца сустрэчы змяніць нельга". Сёння гэтаму вялікаму чалавеку мог бы споўніцца 81 год.

Высоцкі не раз бываў у Беларусі, паколькі актыўна супрацоўнічаў з кінастудыяй "Беларусьфільм" не толькі ў якасці акцёра, але і як паэт-песеннік. У 1969 годзе па запрашэнні свайго сябра рэжысёра Віктара Турава ён разам з Марынай Уладзі пабываў у Наваградку падчас здымак карціны "Сыны ідуць у бой" і, па мясцовай легендзе, за адну ноч напісаў тут чатыры песні, тры з якіх былі выкананы ў фільме.

У дзень нараджэння сусветна вядомага паэта і выканаўцы Sputnik зрабіў падборку яго вершаў, перакладзеных на беларускую мову Міхасём Булавацкім. Зборнік "Пра жыццё, пра волю, пра сябе…" выйшаў у выдавецтве "Кнігазбор" у 2015 годзе.

Тэги:
Беларуская мова, Вершы, Уладзімір Высоцкі

Галоўныя тэмы