00:54 17 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, архіўнае фота

"Сапраўдны Народны артыст": год таму памёр Генадзь Гарбук

© Photo: Денис Баранчик, БГУИР
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
46 0 0

Большую частку жыцця акцёр прапрацваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Народны артыст Беларусі генадзь Гарбук пайшоў з жыцця на 84-м годзе жыцця 7 лютага 2018 года.

Большую частку жыцця акцёр прапрацваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, на сцэне якога выканаў больш за 50 роляў у самых розных спектаклях.

Акрамя тэатральнай працы на яго рахунку – вялікая колькасць фільмаў, якія падабаюцца многім пакаленням - "Людзі на балоце", "Знак бяды", "На безыменнай вышыні", "Дзяржаўная граніца", "Белыя росы" і іншых.

За ролю бацькі Ганны ў фільме "Людзі на балоце" акцёр атрымаў Дзяржпрэмію ССС, а у 1980 годзе быў ганараваны званнем Народнага артыста БССРР. Таксама Гарбук быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і стаў лаўрэатам спецпрэміі прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" і тэатральнай прэміі "Крыштальная Паўлінка".

Родныя і знаёмыя ўспамінаюць Генадзя Міхайлавіча добрага чалавека, выдатнага сябра і выбітнага акцёра.

"Генадзь Гарбук — гэта гігант беларускай сцэны, наш найстарэйшы артыст, які ўсё жыццё аддаў "купалаўскаму" тэатру. Ён вядомы і як кінаакцёр, сыграў масу роляў — як у беларускай класіцы, так і ў іншых творах. Яго пазнавалі на вуліцы, яго любілі, гэта быў па-сапраўднаму Народны артыст", — падкрэсліў мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін.

Генадзь Гарбук пахаваны на "Алеі зорак" на Усходніх могілках Мінска.

Чытайце таксама:

Тэги:
Смерць публічных людзей, Беларусь, Генадзь Гарбук

Галоўныя тэмы