01:54 18 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
© Sputnik / Сергей Пушкин

На гэтым тыдні, 7 лютага, пайшоў з жыцця беларускі акцёр тэатра і кіно Генадзь Гарбук. Сёння ў тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску калегі і гледачы развіталіся з ім. Як прайшла цырымонія развітання, глядзіце на відэа Sputnik.

Генадзь Гарбук памёр на 84-м годзе жыцця. Грамадзянская паніхіда прайшла ў Купалаўскім тэатры, дзе народны артыст прапрацаваў доўгія гады. Развітацца з ім прыйшлі блізкія, беларускія культурныя дзеячы, калегі і звычайныя гледачы.

Генадзь Міхайлавіч Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 года ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута служыў у тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску.

Па словах міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара, смерць Гарбука — гэта вялізная страта, таму што разам з ім пайшла цэлая эпоха беларускага тэатра. За час сваёй творчай дзейнасці выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх акцёраў, прывіў ім любоў да прафесіі. Усе яны прыйшлі, каб аддаць даніну павагі акцёру. Гледачы таксама развіталіся з любімым акцёрам.

Прэзідэнт накіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю Гарбука>>

Генадзя Гарбука пахавалі 9 лютага на Усходніх могілках Мінска на "Алеі зорак".

По теме

Бондар: з Гарбуком сышла цэлая эпоха беларускага тэатра
Вавілаў: быў час, калі ў тэатр хадзілі "на артыста", такім і быў Гарбук
Генадзь Гарбук ва ўспамінах мастацкага кіраўніка "купалаўцаў" Мікалая Пінігіна
Тэги:
смерть известных людей, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Генадзь Гарбук, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы