07:22 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Вядомы музыка і педагог Аляксандр Цыганок

Бацька гомельскага блюзу Аляксандр Цыганок стаў героем фотапраекта "Punktum"

© Sputnik / Мария Амелина
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6820

Вядомы музыкант і педагог на фотаздымках Марыі Амелінай такі, якім яго ведаюць толькі блізкія людзі.

ГОМЕЛЬ, 11 лют - Sputnik. Аляксандр Цыганок выхаваў і выпусціў у вялікае жыццё дзясяткі музыкаў, а ў 54 сам упершыню стаў бацькам. Гэтае адкрыцце стала асновай фотагісторыі выпускніцы адукацыйнага курса БАЖ, пазаштатнага фотакора Sputnik Марыі Амелінай.

Тры месяцы з маладымі аўтарамі з рэгіёнаў працавалі вядомыя фотажурналісты Сяргей Балай і Павел Волкаў, што ў выніку вылілася ў фотапраект "Punktum". Гэта гісторыі пра людзей, іх жыцці, каханне, пачуцці, барацьбу, штодзённасць і пошук сябе.

У ліку лепшых дзесяці работ - фотагісторыя пра гомельскага музыку і выкладчыка Аляксандра Цыганка. У Марыі атрымалася немагчымае: патрапіць на рэпетыцыі, куды пабочным асобам уваход забаронены, і правесці выхадныя ў кампаніі з Цыганковым-бацькам, які вазіў на санках свайго васьмігадовага Мішку.

Несмотря на горячую любовь к блюзу, Цыганок воспитал целую россыпь звезд, работающих в разных жанрах, среди его учеников – лидер Gods Tower Саша Ураков
© Sputnik / Мария Амелина
Нягледзячы на гарачую любоў да блюзу, Цыганок выхаваў цэлы россып зорак, якія працуюць у розных жанрах, сярод яго вучняў - лідар "Gods Tower" Саша Уракаў

"Куратары нам пастаянна паўтаралі - размаўляйце са сваімі героямі, калі трэба, дакранайцеся да іх, глядзіце адзін аднаму ў вочы. Я прывыкла назіраць за людзьмі збоку, таму для мяне такі фармат здымкі аказаўся складаным. Але гэта, безумоўна, вельмі цікавы вопыт", - падзялілася ўражаннямі Марыя Амеліна.

Александр Цыганок о блюзе: То, о чем поют на берегах Миссисипи, отчасти сродни тому, о чем поется в белорусских частушках
© Sputnik / Мария Амелина
Аляксандр Цыганок аб блюзе: "Тое, пра што спяваюць на берагах Місісіпі, збольшага падобна да таго, пра што спяваецца ў беларускіх прыпеўках"

Арганізатары праекта салідарныя з Раланам Бартам, які ў сваім знакамітым эсэ "Camera lucida" выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі - гэта punktum (кропка). Тое непрыкметнае, што чапляе раз і назаўжды. Адчуванне, якое ўзнікае пры першым поглядзе на фотаздымак і потым не адпускае, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачанага зноў і зноў.

В 54 года Цыганок впервые стал отцом: Я стараюсь быть хорошим отцом. Это сложнее, чем быть хорошим музыкантом
У 54 гады Цыганок упершыню стаў бацькам: "Я стараюся быць добрым бацькам. Гэта складаней, чым быць добрым музыкам"

Наколькі гэта атрымалася ў нашай калегі і іншых удзельнікаў праекта, можна ацаніць у бліжэйшы аўторак, 12 лютага, у Літаратурным музеі Пятруся Броўкі. На адкрыцці выставы можна пагутарыць з куратарамі курсу і аўтарамі фотагісторый, даведацца пра іх ўражанні.

Выстава адкрыецца ў 18:30, уваход вольны.

Чытайце таксама:

Тэги:
фатаграфія, Гомель

Галоўныя тэмы