10:55 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Канцэрт Цімы Беларускіх у Палацы спорту адмянілі

Канцэрт Цімы Беларускіх у Палацы спорту адмянілі

© Photo: Instagram / timabelorusskih
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Арганізатары канцэрта кажуць аб "тэхнічных прычынах" адмены. Якіх канкрэтна - невядома.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Арганізатары адмянілі канцэрт папулярнага артыста Цімы Беларускіх у сталічным Палацы спорту, пра гэта стала вядома днём у аўторак.

Малады беларускі выканаўца павінен быў выступіць у Палацы спорту 19 кастрычніка - там мог адбыцца яго першы буйны канцэрт у рэспубліцы.

Аднак, як заявілі арганізатары канцэрта, ён адменены "па тэхнічных прычынах". Пра тое, што канкрэтна стала падставай для адмены выступу Цімы Беларускіх, пакуль нічога не вядома.

Квіткі на канцэрт каштавалі ад 44 да 84 рублёў. Вярнуць набытыя можна ў касах Палаца Рэспублікі і месцаў продажу.

Наступнае буйное мерапрыемства з удзелам Цімы Беларускіх пройдзе ў канцы ліпеня - фестываль Viva Braslav.

Ціма Беларускіх - адна з галоўных зорак маладога пакалення. Практычна адразу пасля выхаду яго песні "Мокрые кроссы" і "Незабудка" сталі хітамі: на YouTube ў ролікаў з песнямі - дзесяткі мільёнаў праглядаў. Нядаўна Беларускіх выпусціў першы сольны альбом.

Тэги:
музыка

Галоўныя тэмы