01:41 20 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Кава-арт

Фотафакт: намаляваныя кавай карціны паказалі ў Мінску

© Sputnik Алеся Шаршнёва
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6630

Духмяная выстава была аднадзённай, але аматары незвычайнага мастацтва яшчэ змогуць убачыць кава-арт у беларускай сталіцы.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Карціны знакамітых беларускіх мастакоў, намаляваныя кавай, паказалі ў Музеі гісторыі Мінска.

Карціна Галіны Івановай Царэўна-лебедзь і яе кававая копія (справа)
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Карціна Галіны Івановай "Царэўна-лебедзь" і яе кававая копія (справа)

Рэпрадукцыі прадстаўляюць шэсць розных напрамказ жывапісу  – абстракцыянізм, сацрэалізм, супрэматызм, прымітывізм, экспрэсіянізм і сюрэалізм.

Маляванне кавай ці тэхніку "кава-арт" упершыню выкарысталі амерыканскія мастакі, ад іх унікальная тэхніка дабралася і да нас. Беларускія майстры таксама навучыліся ствараць "духмяныя" шэдэўры, вар’іруючы прапорцыі і канцэнтрацыю зваранай ці растваральнай кавы. Такім чынам, любімы многімі напой становіцца выдатнай альтэрнатывай звыклым фарбам.

Рэпрадукцыі прадстаўляюць шэсць розных напрамкаў жывапісу
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Рэпрадукцыі прадстаўляюць шэсць розных напрамкаў жывапісу

Па словах мастака Андрэя Літкевіча, які зрабіў некалькі кававых копій, незвычайнае мастацтва нічым не адрозніваецца ад традыцыйнага: маляваць кавай адначасова проста і складана як акварэллю ці маслам.

Кававая копія карціны Андрэя Пяткевіча Амазонка
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Кававая копія карціны Андрэя Пяткевіча "Амазонка"

Адмысловая выстава была аднадзённай, але аматары беларускага мастацтва змогуць убачыць рэпрадукцыі карцін Валянціна Нуднова, Галіны Івановай, Леаніда Дурэнкі, Андрэя Пяткевіча, Алега Ладзісава і Станіслава Гурскага на буйных аўтазаправачных станцыях Мінска. Такую незвычайную акцыю разам з музеем Мінска арганізавала кампанія "А-100".

"Мэта гэтага праекта – пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў беларускага жывапісу. Музей гісторыі горада Мінска заўсёды імкнуўся ісці ў нагу з часам. І як выдатна, што дзякуючы сучасным тэхналогіям можна акунуцца ў беларускае мастацтва, проста выпіўшы кубачак кавы", - падкрэсліла дырэктар музея Галіна Ладзісава.

Кававы кубачак пра мастацтва
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Кававы кубачак "пра мастацтва"

У рамках праекта быў распрацаваны і адмысловы дызайн кававых кубачкаў, якія таксама прысвечаны папулярным стылям жывапісу.

Тэги:
Кава, Мастацтва, Мінск

Галоўныя тэмы